Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 1011 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У рэспубліцы спынілі працу тры найбуйныя фабрыкі, бяз працы засталіся 800 чалавек
11:13, 10/04/2001, "Комсомольская правда в Беларуси"

У 1999 годзе Беларусь адчувала востры недахоп зерня, ягоны дэфіцыт складаў 2,6 мільёны тонаў. Мы адчайна шукалі, дзе б гэта закупіць яго. І як сьцьвярджалі потым чыноўнікі, "чэскі варыянт апынуўся самым прымальным". Набылі пшаніцы на 60 мільёнаў даляраў, якія ўзялі ў крэдыт у той самай Чэхіі. Пытаньне пра тое, для каго гэты варыянт апынуўся прымальным? Зараз ужо дакладна вядома, што не для вытворцаў і не для нас з вамі, спажыўцоў.

Што даражэй і горш, то вам.

Макаронавыя фабрыкі і іншыя спажыўцы чэскую муку набываць ніяк не жадалі. Перш за ўсё яна апынулася значна даражэй за тую, якую прапаноўвалі на рынку камэрцыйныя структуры. Кошт чэскай мукі - 320 - 340 тысячаў за тону, расейскай - 230 тысячаў за тону.

Акрамя таго, чэская мука ўтрымлівае толькі 26% клейкавіны, а каб зрабіць макароны прымальнай якасьці, патрэбна з мукі з клейкавінаю 28%. Дарэчы, у Белзьнешэканомбанку сьцьвярджаюць, што ў Чэхіі было закуплена зерне высокай якасьці. Проста на прадпрыемствах Камітэту па хлелебапрадуктам пры памоле дадаюць да яго нізкасортнае, каб хоць неяк зрабіць танным…

А час вяртаць крэдыт няўмольна набліжаўся.

Мы вам пакажам дзе "рынкі зімуюць".

І тады Камітэт па хлебахарчаваньню рассылае ліст вытворцам, дзе, у прыватнасьці, гаворыцца, што "з мэтаю своечасовага вяртаньня крэдыту за пастаўленую пшаніцу катэгарычна забараняецца закупаць пшаніцу ў камэрцыйных структурах і іншых прадпрыемствах Камітэту па хлебапрадуктах".

Ліст гэты - яшчэ не зусім дакумэнт. Тады падключаецца ўрад са сваім графікам, які ўсталёўвае тэрміну прымусовага забора гэтай мукі. Падпісан ён віцэ-прам`ерам Папковым.

А для вас, грамадзяне, кошты паднімем.

Менскі аблвыканкам (!) хадайнічае перад Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь аб дазволе ўнесьці ў сабекошт выняткі па выплатах адсоткаў па чэскім крэдзіце. Прасьцей кажучы, дазволіць падняць тыя самыя кошты на макароны, каб пакрыць непрадугледжаныя выдаткі прадпрыемстваў на закуп чэскай мукі. Атрымоўваецца, мы з вамі мусім аплаціць негаспадарлівасьць і прафнездатнасьць тых, хто заключыў нявыгадны кантракт. Дарэчы, пры гэтым расьце інфляцыя, зь якой гэта самая дзяржава змагаецца.

Што кажа закон?

Закон кажа, што дзяржаўныя ворганы ня маюць права ўмешвацца ў гаспадарчую дзейнасьць акцыянэрных таварыстваў. Напрыклад, ТАА "Баримак" у Барысаве. Камітэт па хлебапрадуктах мае пакет дзяржаўных акцыяў, але зусім не кантрольны. Гэта паводле закону. А на справе? На справе тое, што бачыце.

"Макароншчыкі" змагаліся да апошняга.

Вытворцы айчынных макаронаў бралі трошкі чэскай мукі, дакупалі больш танную і якасную з Расеі. Рабілі ўсё, каб утрымаць кошты і быць канкурэнтназдольнымі на рынку - беларускі рынак поўны якасных і больш танных расейскіх макаронаў. Да і макароны зь Італіі, Польшчы, Чэхіі ў агуле даступныя па кошце. Але сілы былі няроўнымі. Не нашаму вытворцу "бадацца" зь дзяржаваю.

Апошні сьмяротны ўдар.

Яго нанёс Савет міністраў Рэспублікі Беларусь сваёю пастановаю ад 27 лютага гэтага года "Аб упарадкаваньні звароту мукі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь". Савмін увёў платныя ліцэнзіі на завоз мукі. З гэтага часу, каб набыць кіляграм мукі ў той самай Расеі, трэба заплаціць за ліцэнзію 200 рублёў(!). Кошт аднаго кіляграму расейскай мукі падскочыў да 460-480 рублёў. Плюс выдаткі на вытворчасьць макаронаў, плюс гандлёвая нацэнка, і ў выніку 1 кіляграм беларускіх макаронаў у розьніцы каштуе амаль 700 рублёў…Для параўнаньня: расейскія макароны - 600 рублёў за кіляграм, чэскія - каля 800 рублёў, італьянскія - 900 рублёў. А зараз скажыце, якая дурнаватая гаспадыня набудзе беларускія макароны?

Прадпрыемствы спыніліся, на вуліцы апынулася амаль 800 чалавек, якім дзяржава павінна плаціць дапамогу па безпрацоўю (ня блытаць з выходнай дапамогаю), якая складае 5-6 тысячаў.

Якія тут новыя тэхналёгіі? Якія інвестыцыі, калі вытворцаў будуць прымушаць набываць муку даражэй і больш нізкай якасьці? Кажуць, мера часовая. Але, як вядома, няма нічога больш трывалага за часовыя меры. А нашыя вытворцы адчайна просяць (цытую са службовай запіскі) "дазволіць набываць сыравіну па якасным паказчыку, прыдатнае для вытворчасьці макаронавых вырабаў без атрыманьня аплаты на ліцэнзію". Усяго! Толькі не замінаць працаваць.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: