Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 1011 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зубра прызналі невіноўным
11:15, 10/04/2001

Суд Ленінскага раёну Менску прызнаў удзельніка руху ЗУБР Аляксандра Атрошчанкава, што быў абвінавачаны ў непадпарадкаванасьці супрацоўнікам праваахоўчых ворганаў, невіноўным. Хлопец быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі падчас матчу "Беларусь - Нарвегія" толькі за тое, што патрабаваў вярнуць яму бяспрэцэндэнтна сарваную міліцыянтамі значку з лягатыпам ЗУБРа.

Нагадаем, што з-за таго, што падчас матчу "Беларусь - Нарвегія" на стадыёне знаходзіўся Аляксандар Лукашэнка, міліцыя рабіла бяспрэцэндэнтныя падыходы да таго, каб на трыбунах стадыёну не зьявіліся бел-чырвона-белыя нацыянальныя сьцягі. Шасьцёх членаў Маладога Фронту затрымалі за распаўсюд улётак і антыпрэзыдэнцкіх лёзунгаў. Затрымалі й чацьвярох удзельнікаў руху ЗУБР, у якіх адабралі сьцягі й значкі з лягатыпам ЗУБРа.

Затрыманых даставілі ў Ленінскі РАУС Менску. Дзевяцёх хутка адпусьцілі, а дзесятаму, Аляксандру Атрошчанкаву, давялося начаваць ва ўчастку. У яго на футбольным матчы адбыўся канфлікт з адным з пьяных балельшчыкаў, які праз павышанае ўтрыманьне ў крыві алькаголю стаў празьмерна чульлівым да касавурых позіркаў. І хаця, па словах сьведкаў, канфлікт ініцыянаваў зусім не Атрошчанкаў, у міліцэйскім пратаколе менавіта ён абвінавачаны ў хуліганстве. Яго абвінавацілі ў парушэньні арт.156 КаАП (дробнае хуліганства) і на раніцу ўручылі позву ў суд на 6 красавіка. Па словах Аляксандра Атрошчанкава, ва ўчастку яго зьбівалі супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў.

Суд над ім адбыўся 6 красавіка, але праз хадайніцтва адваката аб прыцягненьні да суду дадатковых сьведкаў, быў працягнуты 10 красавіка. Нягледзячы на тое, што міліцыянты, што выступалі ў якасьці сьведкаў, як і трэба было чакаць, судзьдзя Церашкова прызнала Аляксандра Атрошчанкава невіноўным.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: