Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Працягваецца пошук арганізатараў акцыі ў Дзень Волі
11:14, 11/04/2001


 ПАЛIТЫКА 

Швэйцарскія вучоныя патрабуюць вяртаньня ў навуку прафесара Бандажэўскага
11:13, 11/04/2001

Міжнародная асацыяцыя дактароў "За папярэджаньне атамнай вайны" і арганізацыя "Урачы за грамадзкую адказнасьць" са Швэйцарыі накіравалі зварот прэзыдэнту Беларусі з просьбаю даць магчымасьць былому рэктару Гомельскага дзяржаўнага медінстытута прафесару Юрыю Бандажэўскаму займацца навуковай дзейнасьцю. У дакуманце, пад якім паставілі свае подпісы каля 300 вучоных, гаворыцца, што швэйцарскія вучоныя надаюць велізарнае значэньне працам былога рэктара ў галіне радыёпаталёгіі. "Работы асабліва важныя яшчэ і таму, што яны даюць ключ да разуменьня мераў па абароне насельніцтва ад наступстваў тэхнагенных катастрофаў", -- гаворыцца ў лісьце.

Чыгір – малодшы будзе сядзець у турме яшчэ 4 месяцы й 10 дзён
11:12, 11/04/2001

"Бяспрэцэндэнтны ціск на нашую сям`ю з боку правахоўчых ворганаў працягваецца", - заявіў былы прам`ер-міністар Беларусі Міхаіл Чыгір на прэсавай канферэнцыі, што адбылася 11 красавіка. "Учора прайшло два месяцы з дня затрыманьня нашага сына Аляксандра, але за гэты час ніякіх сьледчых дзеяньняў не праводзілася. Учора была падпісана пастанова аб прадленьні тэрміну ўтрыманьня да 4 месяцаў і 10 дзён".

Абарона правоў чалавека ў сыстэме ААН - практычны дапаможнік
11:11, 11/04/2001

Выкарыстоўваючы гэты дапаможнік, вы можаце скласьці скаргу ў розныя ўстановы й інстытуты Арганізацыі Аб`яднаных Нацыяў на ўшчамленьне сваіх правоў па палітычных прычынах. Дадзены дапаможнік зьяўляецца адаптаваным да беларускіх умоваў. Калі вы сталі ахвяраю палітычнага гвалту ці рэпрэсыяў, калі ім падвергліся вашыя родныя ці блізкія, не пакідайце гэты выпадак безпакараным. Зварот у ААН надасьць вашаму выпадку міжнародны агалосак і засьведчыць злачынства рэжыму ў гэтай найаўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, членам якой зьяўляецца й Беларусь.

Лукашэнку падпісалі прыгавор?
11:10, 11/04/2001

"B Кремле принято однозначное решение о замене Александра Лукашенко на посту президента Беларуси" - такая выснова ўтрымліваецца ў матэрыяле, што апублікаваны сёньня ў газэце "Наша свабода", - В недрах Совета безопасности России уже создана специальная аналитическая группа, которая состоит из бывших сотрудников КГБ БССР. В обязанности группы входит анализ текущей ситуации, поиск достойного кандидата и информационное обеспечение грядущих белорусских выборов. Минимальные затраты на выборы нового президента Беларуси определены в 18 млн. долларов. Максимальные - в тридцать."

Заяўку на "Чарнобыльскі шлях" усё ж такі падалі
11:09, 11/04/2001

У Менгарвыканкам пададзена заяўка на правядзеньне "Чарнобыльскага шляху -- 2001". Першапачаткова члены аргкамітэту мерапрыемства былі настроены не падаваць заяўку. Аднак на паседжаньні Каардынацыйнай рады дэмакратычных сілаў, якое прайшло 10 красавіка, было вырашана падаць заяўку з просьбаю дазволіць 26 красавіка з 17.00 да 19.30 правядзеньне ў Менску шэрагу мерапрыемстваў.

Саша пакрыўдзіўся на Майкла і ўзбройваецца супраць шпіёнаў
11:08, 11/04/2001

Аляксандар Лукашэнка даў распараджэньне, каб прадстаўнікоў дыпляматычнай місіі больш не запрашалі на афіцыйныя мерапрыемствы зь ягоным удзелам. Такую заяву ён зрабіў 10 красавіка, у выступе са штогадовым пасланьнем да нацыянальнага сходу.

Алесь Бяляцкі будзе вызвалены на два дні раней тэрміну
11:07, 11/04/2001

Кіраўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі, арыштаваны на 10 сутак сёньня павiнны выйсцi, раней на 2 дні. Астатнія затрыманыя - Вінцук Вячорка, Павал Севярынец і Юры Беленькі па-ранейшаму застаюцца ў турме.

Прэзыдэнцкая ахова прымяніла сілу да замежнага журналіста
11:06, 11/04/2001, Ю.С.Нюьс

Акрэдытаваны пры Міністэрстве замежных справаў і абеіх палатах "нацыянальнага сходу" ў якасьці замежнага карэспандэнта Юры Сьвірко накіраваў да генэральнага пракурора Віктара Шэймана скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў прэзыдэнцкай службы бяспекі, якія сілком выдалілі журналіста з кулуараў палаты прадстаўнікоў перад самым выступам Аляксандра Лукашэнкі 10 красавіка. Сьвірко, як і астатнія парляманцкія карэспандэнты маець пропуск палаты прадстаўнікоў з надпісам па-расейску "ИМЕЕТ ПРАВО ВХОДА В ЗАЛ", прышоў ранкам 10 красавіка ў Дом ураду паслухаць выступ Лукашэнкі. Журналіст спакойна прайшоў два кардоны службы бясьпекі - на ўваходзе ў будынак і каля памяшканьня прэсавага цэнтру, аднак на трэцім (дзе пачынаюцца парляманцкія кулуары й ўваход у буфет) яго спынілі людзі ў штацкім і загадалі пачакаць чалавека, які адказвае за прэсу.

Прафсаюзы аб`явілі маштабную акцыю пратэсту
11:05, 11/04/2001

Прафсаюзы прамысловасьці прынялі рашэньне правесьці ў красавіку -- траўні 70 пікетаў у розных месцах горада Менску. Мэтаю гэтай акцыі стане збор подпісаў пад патрабаваньнямі прафсаюзаў. Днем раней Прэзiдыум реэспублiканскага савета прафсаюзаў работнікаў аўтасельгасмашу на сваім паседжаньні 3 красавіка прыняў рашэньне правесьці пікетаваньне Міністэрства прамысловасьці РБ. Акцыі пратэсту адбудуцца дзеля выкананьня рэзалюцыі прафсаюзнага мітынгу да ўраду нашай краіны.

Разьлічыліся з аднымі -- засталіся віннымі іншым
11:04, 11/04/2001, http://www.praca.by

Мільярдная запазычанасьць па заробках у Гарадзенскай вобласьці была пагашана ў рэкордна кароткія тэрміны - за пару дзён. Грошы на такі хуткасны рахунак былі ўзяты, у асноўным, з авансу ў 5,8 мільярдаў рублёў ($4460000), які нарыхтоўчыя арганізацыі вобласьці выдалі калгасам пад будучы ўраджай.

Набыць жыльлё ў Менску становіцца яшчэ цяжэй
11:03, 11/04/2001

Менскія ўлады зноў уводзяць абмежаваньні на набыцьцё і абмен жыльля грамадзянамі, якія не маюць сталічнай прапіскі. Згодна новаму рашэньню Менгарсавету, іншагароднія беларусы і замежнікі змогуць набываць жыльлё ў Менску толькі з дазволу Менгарвыканкаму. Гэта тычыцца збудаваньняў усіх формаў уласнасьці. Акрамя таго, для кожнага патэнцыйнага жыхара абавязкова наяўнасьць не меньш 15 м жылой плошчы. Да гэтага пакупнік павінен дадаткова заплаціць гораду за разьвіцьцё інфраструктуры. Памер гэтых пляцяжоў пакуль не вызначаны.

У нас будзе купюра ў 8 даляраў
11:02, 11/04/2001

У Беларусі ў красавіку будзе ўведзена ў зварот новая купюра годнасьцю 10.000 беларускіх рублёў (каля $8), сказаў прадстаўніку "Рэйтэр" прадстаўнік Нацбанку Беларусі. "Новая купюра будзе ўведзена ў красавіку, гэта дакладна. Аднак афіцыйнае паведамленьне з больш падрабязнымі дэталямі мы дадзім на днях", -- сказаў прадстаўнік Нацбанку.

Індзія выгнала Пакістан з Руху недалучэньня
11:01, 11/04/2001

Пакістан выключаны з Руху недалучэньня. Такое рашэньне прынята ўчора на паседжаньні міністраў замежных справаў гэтай арганізацыі ў Калюмбіі. З прапановаю аб выключэньні Пакістану як ваеннай дзяржавы з антыдэмакратычным рэжымам выступіла Індзія. Як ужо паведамлялася, ваенная адміністрацыя прыйшла да ўлады ў Пакістане ў кастрычніку 1999 года ў выніку перавароту. Рух недалучэньня нарадзіўся ў 1961 годзе, у разгар "халоднай вайны", як рэакцыя на супрацьстаяньне дзьвюх супердзяржаваў. Сёньня ў гэтую арганізацыю ўваходзяць больш за 110 краінаў, уключаючы Беларусь, Такджыкістан і Туркмэнію.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: