Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прафсаюзы прамысловасьці прынялі рашэньне правесьці ў красавіку -- траўні 70 пікетаў у розных месцах горада Менску. Мэтаю гэтай акцыі стане збор подпісаў пад патрабаваньнямі прафсаюзаў. Днем раней Прэзiдыум реэспублiканскага савета прафсаюзаў работнікаў аўтасельгасмашу на сваім паседжаньні 3 красавіка прыняў рашэньне правесьці пікетаваньне Міністэрства прамысловасьці РБ. Акцыі пратэсту адбудуцца дзеля выкананьня рэзалюцыі прафсаюзнага мітынгу да ўраду нашай краіны.
Прычынаю правядзеньня акцыяў стала доўгае невыкананьне кіраўнікамі прамысловых прадпрыемстваў абавязацельства галіновага Тарыфнага пагадненьня ў частцы пералічэньня. Запазычанасьць адміністрацыяў прадпрыемстваў па пералічэньні прафсазных зьнёскаў расьце, і на сёньня склала больш за 200 рублёў.
Так, на Менскім трактарным заводзе запазычанасьць складае -- 68 млн. рублёў, на маторным заводзе -- 20 млн.рублёў, Менскім заводзе СИиТо -- 15 млн. рублёў, Менскім падшыпнікавым заводзе -- 30 млн. рублёў, мотавелазаводзе -- 30 млн. рублёў і т.д. Міністэрства прамысловасьці, як сацыяльна партнэр па Тарыфным пагадненьні, не прымае ніякі мераў па выкананьні дадзенага абавязацельства. Звароты ў Дзяржаўны камітэт кантролю, да Генэральнага пракурора, у суд не далі ніякіх станоўчых вынікаў.