Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Заяўку на "Чарнобыльскі шлях" усё ж такі падалі 11:09, 11/04/2001
У Менгарвыканкам пададзена заяўка на правядзеньне "Чарнобыльскага шляху -- 2001". Першапачаткова члены аргкамітэту мерапрыемства былі настроены не падаваць заяўку. Аднак на паседжаньні Каардынацыйнай рады дэмакратычных сілаў, якое прайшло 10 красавіка, было вырашана падаць заяўку з просьбаю дазволіць 26 красавіка з 17.00 да 19.30 правядзеньне ў Менску шэрагу мерапрыемстваў.
Згодна з заяўкай, збор удзельнікаў павінен пачацца а 17 гадзіне на плошчы Волі. З 17.30 да 18.30 там жа прызначана правядзенне акцыі "Час смутку", падчас якой адбудзецца малебен у памяць пра ахвяраў катастрофы. Пасьля гэтага, з 18.30 да 19.00, намечана шэсьце па вуліцы Леніна, праспэкце Скарыны да плошчы Незалежнасьці. Затым удзельнікі акцыі мяркуюць перадаць у Дом урада петыцыю аб праблемах, выкліканых аварыяй на Чарнобыльскай АЭС. Мерапрыемствы пройдуць пад лёзунгамі "За Беларусь -- дзеля будучыні", "Беларусі -- жыць!".