Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Абарона правоў чалавека ў сыстэме ААН - практычны дапаможнік 11:11, 11/04/2001
Выкарыстоўваючы гэты дапаможнік, вы можаце скласьці скаргу ў розныя ўстановы й інстытуты Арганізацыі Аб`яднаных Нацыяў на ўшчамленьне сваіх правоў па палітычных прычынах. Дадзены дапаможнік зьяўляецца адаптаваным да беларускіх умоваў. Калі вы сталі ахвяраю палітычнага гвалту ці рэпрэсыяў, калі ім падвергліся вашыя родныя ці блізкія, не пакідайце гэты выпадак безпакараным. Зварот у ААН надасьць вашаму выпадку міжнародны агалосак і засьведчыць злачынства рэжыму ў гэтай найаўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, членам якой зьяўляецца й Беларусь.
Рэспубліка Беларусь зьяўляецца дзяржаваю - заснавальнікам Арганізацыі Аб`яднаных Нацыяў і, адпаведна, яе паўнапраўным членам. Гэта азначае, што Беларусь мае правы і нясе абавязацельствы ў адпаведнасьці з рашэньнямі ААН, якія яна прымае незалежна ад рэжыму ўлады ў дзяржаве. На сёньня Рэспубліка Беларусь прымае ўдзел у падаўляльнай большасьці міжнародных пагадненьняў і дамоваў у вобласьці правоў чалавека, прынятых у рамках ААН. Беларускія ўлады незалежна ад іхняга жаданьня павінны выконваць свае абавязацельствы па абароне правоў чалавека і падпарадкоўвацца рашэньням праваабарончых механізмаў ААН. Механізмы ААН у вобласьці правоў чалавека даюць добрую магчымасьць ня толькі інфармаваць міжнародную супольнасьць пра парушэньні, але й прыцягваць улады да адказнасьці, патрабаваць спыненьня парушэньняў і кампенсцыі за іхнія наступствы. Гэтай магчымасьцю могуць карыстацца як праваабарончыя арганізацыі, так і прыватныя асобы. Пры звароце ў той ці іншы ворган ці механізм ААН варта ўлічваць, што для паскарэньня прахаджэньня справы, інфармацыю пажадана даваць на ангельскай мове.
У рамках ААН, больш за 50 гадоў існаваньня гэтай арганізацыі створана сыстэма, накіраваная на забесьпячэньне таго, каб кожны чалавек, без розьніцы й выключэньня, мог цалкам валодаць сваімі правамі і асноўнымі свабодамі.