Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чыгір – малодшы будзе сядзець у турме яшчэ 4 месяцы й 10 дзён
11:12, 11/04/2001

"Бяспрэцэндэнтны ціск на нашую сям`ю з боку правахоўчых ворганаў працягваецца", - заявіў былы прам`ер-міністар Беларусі Міхаіл Чыгір на прэсавай канферэнцыі, што адбылася 11 красавіка. "Учора прайшло два месяцы з дня затрыманьня нашага сына Аляксандра, але за гэты час ніякіх сьледчых дзеяньняў не праводзілася. Учора была падпісана пастанова аб прадленьні тэрміну ўтрыманьня да 4 месяцаў і 10 дзён".

Аляксандар Чыгір, сын былога прам`ер-міністра Беларусі, вядомага апазыцыйнага палітыка Міхаіла Чыгіра, быў арыштаваны вечарам 10 лютага ў Менску. Затрыманьне Аляксандра Чыгіра й двух ягоных таварышаў – Васіля Быкава й Сяргея Каляды. Зь якімі ён займаўcz аўтабізнэсам, адбылося на аўтарынку ў Малінаўцы. Усе трое былі зьмешчаны ў УУС Маскоўскага раёну. Маладыя людзі былі затрыманыя нібыта па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства – міліцыя знайшла ў боксе, які яны арандуюць, запчасткі скрадзенага ў Менску аўтамабіля. Арыштаваныя катэгарычна адмаўляюць сваю віну.

Сёньня з усіх затрыманых 10 лютага ў турме ўтрымліваецца толькі сын Міхаіла Чыгіра. Васіль Быкаў быў адпушчаны праз 3 тры дні пасьля затрыманьня, а Сяргей Каляда, па словах Юліі Чыгір, быў вызвалены 9 красавіка.

І вось сёньня, акрамя таго, што тэрмін знаходжаньня пад вартаю Аляксандра Чыгіра падоўжаны на вельмі доўгі тэрмін, ён амаль тыдзень як застаўся без адваката. Справа ў тым, што 6 сакавіка невядомымі быў зьбіты адвакат сына Чыгіра Аляксандар Пыльчанка. Сёньня ён знаходзіцца ў шпіталі, дзе яму вінны зрабіць аперацыю на зламанае пераносьсе. Натуральна, ён не можа выконваць функцыі абаронцы, й сям`я Чыгіроў падалі хадайніцтва аб допуску ў якасцi абарнцы Аляксандра ягонай мацi Юлii чыгiр, яно было адхілена. Сьледчы па справе Чыгіра-малодшага прапанаваў ягоным бацькам узяць у якасьці абаронцы іхняга сына адваката дзяржаўнай юрыдычнай кансультацыі. Вядома, Чыгіры на гэта не пайшлі.

Адсутнасьць адваката не зашкодзіла супрацоўнікам міліцыі праводзіць сьледчыя дзеяньні адносна Аляксандра Чыгіра. Сёньня без абаронцы прайшло азнаямленьне з пастановаю аб прадленьні тэрміну затрыманьня.

Аляксандар Чыгір заяўляў, што пры затрыманьні ён быў зьбіты супрацоўнікамі праваабарончых ворганаў. У сувязі з гэтым была праведзена судова-медычная экспертыза. Але вынікі гэтай экспертызы так і невядомы ні адвакатам, ні сваякам затрыманага.

Сям`я Міхаіла Чыгіра – аднаго з дэмакратычных кандыдатаў на будучых выбарах прэзыдэнта – неаднаразова пераносіла ўціск з боку ўладаў. Сам ён і ягоная жонка пападалі пад крымінальны перасьлед. А другі іхны сын Аляксей увосень мінулага года вымушаны быў прасіць палітычнага прытулку ў Нямеччыне ў сувязі з пагрозаю ўласнай бясьпекі пасьля таго, як знайшоў у багажніку свайго атамабіля каробку з патронамі да пісталета Макарава.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: