Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аўтсайдэры не толькі сусьветнага рынку інвестыцяў, але й "саюзнага" 11:04, 12/04/2001
"Ва ў інвестыцыйнай працы ў рамках "саюзнай дзяржавы" актыўнасьці расейскага боку пакуль не відаць. Рэалізацыя праэктаў ў рамках саюзнага бюджэту "ідзе вяла", -- заявіў намесьнік міністра эканомікі Беларусі Валеры Дрозд на сэмінары па праблемах інвестыцыяў, што адбыўся 10 красавіка. "Замежныя інвестары прыходзяць на беларускі рынак, "як разьведчыкі". Яны адносяць Беларусь да ліку аўтсайдэраў сусьсетнага рынку інвестыцыяў".
Пры такім сумным інвестыцыйным клімаце патрэба Беларусі ў замежных інвестыцыях складае ад 1 да 2 мільярдаў даляраў штогод. Каэфіцыэнт зношанасьці актыўнай часткі асноўных фондаў у Беларусі складае каля 76 адсоткаў.
Спадар Дрозд вельмі дакладна падабраў слова "разьведчык", кажучы пра замежных інвестараў. На днях надзвычайны і паўнамоцны пасол Нямеччыны Хорст Вінкельман ва інтэрвію газэце "Свободные новости" паведаміў, што сёньня Беларусь займае 40-е месца ў зьнешнегандлёвым нямецкім абароце. "Любому інвестару не падыходзіць, калі ўмовы гульні могуць быць зьмененыя ў любы момант", -- адзначыў Х. Вінкельман.