Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 1213 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



За 7 год Лукашэнка прадаў зброі на 1 мільярд даляраў. Дзе грошы?
11:06, 12/04/2001, Ю.С.Ньюс

Прадстаўнік беларускага Міністэрства абароны ў сераду заявіў расейскаму Агенцтву вайсковых навінаў, што "Беларусь зарабіла каля 1 мільярда даляраў, праз продаж зброі ды вайсковага абсталяваньня з 1994 па 2000 год".

Неназваны чыноўнік таксама дадаў, што Беларусь уваходзіць у дзесятку найбуйных экспарцёраў зброі ў сьвеце. Яе галоўны прадавец - гэта дзяржаўнае прадпрыемства "Белзьнешпрамсэрвіс", якое таксама займаецца мадэрнізацыяй узбраеньняў адпаведна замовам замежных кліентаў.

У прыватнасьці, паведамляе АВН, прадпрыемства ажыцьцяўляе сур`ёзную мадэрнізацыю танкаў Т-72, якія абсталёўваюцца дадатковай бранёю, беларускімі лазэрна-аптычнымі прыладамі ды іншым дапаможным абсталяваньнем. Паводле дырэктара "Белзнешпрамсэрвіса" Аляксандра Андрона, гэта спрыяла значнаму павелічэньню продажу танкаў.

Нядаўна ўлады перадалі ягонаму прадпрыемству вайсковы гарадок Сцяпянка на ўскрайку Менску, сказаў А.Андрон. Некалькі пабудоваў гарадка цяпер пераўтвараюцца ў цэхі для рамонту артылерыі ды іншага абсталяваньня. "Белзьнешпрамсэрвіс" пабудуе ў Сцяпянцы цэнтар выставаў ды гатэль. Як сказаў А.Андрон, гэтыя пляны падтрымаў сам Аляксандар Лукашэнка.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: