Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі створаны Рэспубліканскі штаб па пытаньнях вясновай сяўбы і ўборкі ўраджаю ў 2001 годзе. Кіраўніком штабу, згодна з пастановаю Савета Міністраў, прызначаны намесьнік прэм`ер-міністра Аляксандр Папкоў, а ягоным намесьнікам -- міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Міхаіл Русы. Адказнасьць за выкананьне рашэньняў штабу ўскладзена на кіраўнікоў аблвыканкамаў і райвыканкамаў.
У склад штабу ўключаны намесьнік старшыні Дзяржмытні Іван Авін, намесьнік міністра прамысловасьці Зьміцер Казакоў, намесьнік міністра эканомікі Анатоль Кавалёў, міністр гандлю Пётр Казлоў, прэзыдэнт канцэрну "Белнафтахім" Іван Бамбіза і шэраг кіраўнікоў іншых ворганаў дзяржаўнай улады і кіраваньня. Плян працы рэспубліканскага штабу павінен быць зацьверджаны сеньня.