Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Выбары прэзыдэнта Беларусі адбудуцца 23 верасьня 11:17, 12/04/2001, www.vremya.ru
Выбары прэзыдэнта Беларусі, хутчэй за ўсё, адбудуцца 23 верасьня. Паводле нашай інфармацыі, гэтая дата ўзгаднялася з адміністрацыяй Расеі.
Апошні раз перамовы на гэтую тэму адбываліся 2 красавіка, падчас сьвяткаваньня ў Маскве чарговай гадавіны падпісаньня беларуска-расейскай саюзнай дамовы. 23 верасьня - апошні тэрмін, на які па канстытуцыі можна прызначыць выбары главы дзяржавы.
У адміністрацыі беларускага прэзыдэнта мелі намер правесьці галасаваньне ў ліпені, што таксама ўкладваецца ў канстытуцыйныя рамкі, але б гэта дала сёньняшняму прэзыдэнту перавагу перад супернікамі. За некалікі месяцаў, што засталіся, праціўнікі Лукашэнкі проста не пасьпелі б падрыхтавацца.
У беларускім парляманце некаторы час таму нават было ініцыянавана прыняцьце пастановы аб прызначэньні выбараў на 15 ліпеня. Аднак пастанова так і не была прынята.
Каментар прэсавага цэнтра Хартыі: дадзеная інфармацыя перадрукоўваецца бяз зьменаў з расейскага інфармацыйнага сайту "Время новостей". Наколькі верагодная такая версыя меркаваць не бярэмся.