Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
КАНЧАТКОВЫ ДЫЯГНАЗ - новая акцыя ЗУБРа
11:12, 13/04/2001


 ПАЛIТЫКА 

Віктар Кучынскі: мы павіны палічыць замежныя грошы
11:11, 13/04/2001

"Мы не пустим в страну иностранную помощь, направленную на свержение государственного строя", - заявіў глава дэпартамэнту па гуманітарнай дапамозе пры Адміністрацыі прэзыдэнта Віктар Кучынскі падчас "прэзынтацыі" дэкрэта №8, якая праходзіла 13 красавіка ў міністэрстве замежных справаў у прысутнасьці ўсіх замежных амбасадараў у Беларусі й главы КНГ АБСЭ Ханса-Георга Віка.

Зь Беларусі выгналі праваабарончую арганізацыю "PEOPLE IN NEED"
11:10, 13/04/2001

Чэскі правабаронца Міхаіл Плавец быў дэпартаваны сёньня зь Беларусі. Офіс чэскай праваабарончай арганізацыі "People in Need" ("Людзі ў бядзе"), прадстаўніком якой зьяўляўся Міхаіл Плавец, апячаталі сёньня ранкам. Праз некалькі гадзінаў Плаўца прымусілі сесьці ў самалёт і зьляцець у Чэхію.

Факты, што сьведчаць пра парушэньне правоў чалавека ў Беларусі, на Кубе і ў Судане
11:09, 13/04/2001, Уэндзі Любеткін, карэспандэнт "Вашынгтонскага файлу"

У Жэневе 6 красавіка на спэцыяльным "круглым стале" ў Камісыі ААН па правох чалавека з паказаньнямі сьведкаў пра факты парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, на Кубе і ў Судане выступілі тры вядомых атывіста праваабарончага руху Ўладзімер Кудзінаў (Беларусь), Майкл Перры (Судан) і Ян Бубенік (Куба). Вёў паседжаньне Сычан Сіў, член грамадзкай дэлегацыі ЗША, які ўтрымліваўся ў працоўных лягерах, і якому пагражала сьмерць, пакуль ён ня выехаў з Камбоджы ў якасьці ўцекача. Ён ахарактарызаваў удзельнікаў абмеркаваньня наступным чынам: "Тры чалавекі зь непростымі жыцьцёвымі гісторыямі, пра якія яны б хацелі распавесьці; гісторыі, поўныя жорсткасьці і чалавечых пакутаў".

Уладзімер Замяталін: Аляксандар Лукашэнка цалкам ва ў хлусьні і брудных метадах прадвыбарчай кампаніі
11:08, 13/04/2001, "Курьер из Борисова"

Уладзімер Замяталін абвінаваціў Аляксандар Лукашэнку ў выкарыстаньні "нягодных метадаў прадвыбарчай барацьбы". В. Замяталін заявіў, што "известный в Беларуси правозащитник Лукашенко, стремясь заполучить президентское кресло, не брезгует и откровенно грязными методами: неприкрытой ложью, сплетнями и другими выходками, на которые, к сожалению, так падок во всех избирательных кампаниях незадачливый электорат".

Старшыня КДБ назваў падрыхтоўку назіральнікаў за выбарамі вярбоўкай і прыгразіў КНГ АБСЭ дэпартацыяй зь Беларусі
11:07, 13/04/2001

Старшыня КДБ Леанід Ерын пракаментаваў карэспандэнту радыё "Свабода" апошнія заявы Лукашэнкі аб шпіёнах і "14 тысячаў баевікоў": "Я тут припрятывать не буду: президент сказал абсолютно правильно. И если рассматривать это уже с наших позиций, то это на самом деле настоящая вербовка", -- заявіў ён.

Затрымалі Вячаслава Сіўчыка
11:06, 13/04/2001

Намесьнік старшыні БНФ "Адраджэньне" й Партыі БНФ Вячаслаў Сіўчык быў затрыманы 11 красавіка. Ён быў затрыманы пры выхадзе зь Менгарвыканкаму намесьнікам старшыні цэнтральнага РУУС Менску Барсуковым. Прадстаўнік улады абгрунтаваў затрыманьне актыўным удзелам Сіўчыка разам зь іншымі дэмакратычнымі лідэрамі ў акцыі 25 сакавіка і ўручыў яму позву з патрабаваньнем зьявіцца ў РУУС Цэнтральнага раёну.

Чарговы паварот у закручваньні гаек
11:05, 13/04/2001

Савет міністраў Беларусі пастанавіў, што з 1 чэрвеня неабходны адпаведны дазвол ці ліцэнзія на дзейнасьць народнага ўнівэрсытэту, школы, лекторыя, нацыянальна - культурнага цэнтра, курсаў ці іншага недзяржаўнага асьветніцтва насельніцтва. І да гэтага было цяжка наладзіць у рэгіёнах нават бязьвінную прэзэнтацыю навінаў мастацкай літаратуры ці сутрэчу чытачоў зь беларускімі пістменьнікамі. Кожны раз патрэбны быў дазвол мясцовых "вертыкальшчыкаў". Але, калі раней арганізатары такога кшталту мерапрыемстваў знаходзілі нейкае ўзаемаразуменьне з чыноўнікамі, то пастанова прынятая Саветам міністраў, выключае такія выпадкі.

Ленін жыў. Ленін жывы. Ленін будзе жыць?
11:04, 13/04/2001

Арганізавана праходзіць у сталіцы рэспублікі камапанія па вылучэньні ўпаўнамоцных на раённыя сходы па выбраньню дэлегатаў другога Усебеларускага народнага сходу. Вось і ветэран Айчыннай вайны Міхаіл Ганчароў, выбраны ўпаўнамоцным ад раённай ветэранскай арганізацыі Заводзкага раёну Менску, заявіў карэспандэнту БелТА: "Мне поручена ответственная миссия выполнить поручение нашей многотысячной организации -- выдвинуть в число делегатов Всенародного собрания президента страны Александра Лукашенко".

Мардабой з-за "получки"
11:03, 13/04/2001

Пасьля вялікай запазычанасьці атрыманьне лютаўскага заробку на ААТ "Мостовдрев" пераўтварылася ў агульназаводзкую таўкатню. 3-тысячны натоўп выбіў шкло каля касы, сваркі месцамі перарасталі ў мардабой. Прадстаўнікі адміністрацыі ня здолелі супакоіць рабочых. Тады на дапамогу прыйшла заводзкая ахова, якая адрэгулявала парадак у чарзе, прапускаючы людзей да касы па адным. Наступныя два дні заробак выплочваўся пад назіраньнем ахоўнікаў.

Работнікі культуры Магілёва на мяжы забастоўкі
11:02, 13/04/2001, http://www.praca.by

Падстава - амаль месячная запазычанасьць па заробку. Больш 300 работнікаў бібліятэк, музычных школ гораду і школаў мастацтваў не атрымалі абяцаную павышаную сакавіцкую зарплату і сур`ёзна захваляваліся. Прайшлі тэрміны выплаты і авансу. Дайшло да таго, што людзі былі гатовыя выйсьці на вуліцу.

"Тэмпы росту" інтэнсыўна запавольваюцца
11:01, 13/04/2001

У студзені-сакавіку 2001 года аб`ёмы вытворчасьці ў прамысловасьці павялічыліся толькі на 2,2 адсоткі замест заплянаваных 4,5 адсоткаў. У гэтым прызнаўся сам прам`ер-міністар Уладзімер Ярмошын на паседжаньні 9 красавіка, якое ён правёў з членамі ўраду, кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў, прадпрыемстваў. Паведаміць пра заўважны спад вытворчасьці ў яго сьмеласьці не хапіла.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: