Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У студзені-сакавіку 2001 года аб`ёмы вытворчасьці ў прамысловасьці павялічыліся толькі на 2,2 адсоткі замест заплянаваных 4,5 адсоткаў. У гэтым прызнаўся сам прам`ер-міністар Уладзімер Ярмошын на паседжаньні 9 красавіка, якое ён правёў з членамі ўраду, кіраўнікамі міністэрстваў і ведамстваў, прадпрыемстваў. Паведаміць пра заўважны спад вытворчасьці ў яго сьмеласьці не хапіла.