Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чарговы паварот у закручваньні гаек
11:05, 13/04/2001

Савет міністраў Беларусі пастанавіў, што з 1 чэрвеня неабходны адпаведны дазвол ці ліцэнзія на дзейнасьць народнага ўнівэрсытэту, школы, лекторыя, нацыянальна - культурнага цэнтра, курсаў ці іншага недзяржаўнага асьветніцтва насельніцтва. І да гэтага было цяжка наладзіць у рэгіёнах нават бязьвінную прэзэнтацыю навінаў мастацкай літаратуры ці сутрэчу чытачоў зь беларускімі пістменьнікамі. Кожны раз патрэбны быў дазвол мясцовых "вертыкальшчыкаў". Але, калі раней арганізатары такога кшталту мерапрыемстваў знаходзілі нейкае ўзаемаразуменьне з чыноўнікамі, то пастанова прынятая Саветам міністраў, выключае такія выпадкі.

Асабліва балюча пастанова павінна ўдарыць па моцным, добра заарганізаваным агульнарэспубліканскім структурам, уся статутная дзейнасьць якіх накіравана выключна на адукацыю насельніцтва. Наступствы пастановы ацэньвае рэктар Нораднага ўнівэрсытэту Андрэй Саньнікаў:

"Гэтыя крокі сьведчаць пра тое, што ўлада дзейнічае ў рамках таталітарнага кантролю, у рамаках кантролю над інфармацыяй. Але сёньня гэта немагчыма. Нашу дзейнасьць спыніць немагчыма, таму што патрэба ў альтэрнатыўнай інфармацыі, калі ўсё цэнзуецца, прэпарыруецца, дазуецца, ідзе жахлівая прапаганда па тэлебачаньні, па радыё і ў дзяржаўных СМІ, у людзей расьце.

Як ты не забараняй, як не ліцэнзуй, усё адно ў людзей будзе жаданьне атрымоўваць альтэрнатыўную інфармацыю. Адзінае - наша дзейнасьць можа набыць нейкія іншыя формы, але ў насельніцтва больш даверу да нашых спэцыялістаў, якія ім распавядаюць, чаму мы так жывём, якая эканамічная сыстэма ў краіне, якая палітычная пабудова грамадзтва, чаму ўлады дасягнулі такога высокага ўзроўню самаізаляцыі і г.д. На гэтыя пытаньні трэба даваць адказы, трэба тлумачыць людзям.

Калі наступствы не былі б такімі сур` ёзнымі, то ўсё гэта выглядала б вельмі сьмешна. Спробы пабудаваць закрытае грамадзтва ў сьвеце, у якім адбылася рэвалюцыя ў вобласьці камунікацыяў. Бо існуюць незалежныя інфармацыйныя каналы, якія знаходзяцца па-за рэспублікай: гэта й тэлебачаньне, і радыё, і інтэрнэт. І гэтымі каналамі можна карыстацца.

Зразумела, што гэтая пастанова выйшла пад выбары, з мэтаю зажаць любую нежаданую для ўлады інфармацыю, кантраляваць яе. Але я не думаю, што нейкім чынам мождна штосьці зьмяніць у гэтай сытуацыі".


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: