|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Факты, што сьведчаць пра парушэньне правоў чалавека ў Беларусі, на Кубе і ў Судане 11:09, 13/04/2001, Уэндзі Любеткін, карэспандэнт "Вашынгтонскага файлу" Беларусь У абмеркаваньнях прыняў ўдзел Ўладзімер Кудзінаў, выбраны член законнага парляманту Беларусі, які быў распушчаны ў выніку неканстытуцыйнага рэферэндуму ў 1996 годзе. Кудзінаў правёў чатары гады ў беларускіх турмах пасьля арышту і быў узяты пад варту ў лютым 1997 года па сфабрыкаваным абвінавачваньням у хабары. Меньш за два месяцы пасьля свайго вызваленьня ён накіраваўся ў Жэневу, з тым каб выступіць перад дэлегатамі Камісіі, нават нягледзячы на тое, што ў ягонай краіне працягваюцца масавыя арышты і запалохваньні дзеячоў палітычнае апазыцыі. Кудзінаў заклікаў Камісію ААН па правох чалавека і ўсю міжнародную супольнасьць працягваць абмяркоўваць парушэньні правоў чалавека, што адбываюцца ў Беларусі пры рэжыме Лукашэнкі. "Мяне прыгаварылі да сямі гадоў пазбаўленьня волі на падставе цалкам сфабрыкаваных абвінавачваньняў. Я правёў чатыры гады за кратамі, і мяне вызвалілі толькі ў выніку вельмі моцнага ўціску з боку эўрапэйскіх краінаў, ЗША і міжнароднай грамадзкай думкі", -- сказаў ён. Калега Кудзінава па парляманце бізнэсмэн Андрэй Клімаў, арыштаваны ў 1998 годзе па сфабрыкаваных абвінавачваньнях, па-ранейшаму знаходзіцца ў турме, нягледзячы на прэтэсты міжнароднай супольнасьці. У мінулым годзе арганізацыя "Міжнародная амністыя" заявіла, што яна лічыць Кудзінава й Клімава "вязьнямі сумленьня". Па словах Кудзінава, масавыя арышты і затрыманьні працягваюцца. У якасьці прыкладу ён прывёў затрыманьне ў Менску 500 чалавек, якія прымалі ўдзел у дэманстрацыі 25 сакавіка, прысьвечанай сьвяткаваньню беларускага Дня волі. "Сёньня Беларусь узначальвае сьпіс краінаў сьвету з найвялікай колькасьцю асуджаных на 1000 чалавек насельніцтва, -- сказаў ён. Усе турмы й лягеры перапоўнены, у выніку чаго вязьні ўтрымліваюцца ў жахлівых умовах. У сярэднім на аднаго вязьня прыходзіцца адзін квадратны метар плошчы. Харчаваньне не адказвае нават мінімальным медычным нормам, шырока прымяняюцца катаваньні". Кудзінаў зьвярнуў увагу на зьнікненьні вядомых дзеячаў апазыцыі, уключаючы былога міністра ўнутраных справаў, бізнэсмэнаў і журналістаў, і абвінаваціў улады ў тым, што яны не прыкладаюць ніякіх рэальных намаганьняў для высьвятленьня іхняга лёсу. Хутка павінны быць аб`яўлены новыя прэзыдэнцкія выбары, і, па словах Кудзінава, большасьць беларускай грамадзкасьці настроена супраць Лукашэнкі. "Таму зараз адчуваецца вельмі моцны ўціск супраць усіх лідэраў апазыцыйных партыяў, супраць незалежных сродкаў масавай інфармацыі і асабліва супраць верагодных кандыдатаў на гэты пост", сказаў ён. Судан Айцец Майкл Перры, зьнешнепалітычны дарадца Каталіцкай канферэнцыі ЗША, прыляцеў у Жэневу з Судану, каб распавесьці пра вынікі азнаямляльнай камісіі Каталіцкай канферэнцыі ў паўночных і паўднёвых раёнах гэтай краіны, дзе лютуюць грамадзянская вайна і міжрэлігійныя канфлікты. Францысканскі сьвятар айцец Перры, які толькі вярнуўся з Судану, дзе знаходзіўся з азнаямляльнай камісіяй па заданьні Каталіцкай канферэнцыі ЗША, заявіў, што вайна, якая ідзе ў гэтай краіне, сур`ёзныя праблемы рабства, выкраданьні людзей і свабоды веравызнаньня заслугоўваюць больш пільнай увагі міжнароднай супольнасьці. Удзельнікі азнакамляльнай камісіі ў асобе трох каталіцкіх япіскапаў сустрэліся з прадстаўнікамі ўладаў у Хартуме, каб прыцягнуць іхнюю ўвагу да пытаньняў свабоды веравызнаньня. "Нам сказалі, што Судан зьяўляецца шматкультуровым, шматрэлігійным грамадзтвам, - сказаў Перры. "Нам сказалі, што рэлігійныя абшчыны знаходзяцца пад абаронаю Канстытуцыі і законаў гэтай краіны. Але нашыя асабістыя ўражаньні блага супастаўляюцца з гэтымі заявамі". Перры патлумачыў, што адна з праблемаў зьвязана з тым, што цэрквы не маюць права мець землі, "А гэта вельмі ўскладнае справу, таму што калі вы не ўладарыце зямлёй ад свайго імя, то вы не можаце арганізоўваць публічныя сустрэчы на сваім прыватным зямельным участку".Б.ШЮ Па ягоных словах, ён хацеў падкрэсьліць, што цяжкасьці на поўначы Судану маюць не толькі хрысьціяне, "але й мусульмане, якія не так заўзята вызнаюць сваю рэлігію, як іншыя". "Ад шэрагу мусульманаў-членаў грамадзянскага грамадзтва мы даведаліся пра тое, што іх перасьледавалі ці падвяргалі катаваньням за тое, што спрабавалі выказаць сваё меркаваньне па тым ці іншым канкрэтным аспекце дзеяньняў уладаў па кіраваньні краінаю", -- сказаў Перры. Па слова[ Перры, шмат паўднёўцаў, якія былі вымушаныя кінуць свае дамы ў выніку вайны, мяркуюць, што на поўначы яны заўсёды будуць заставацца "грамадзянамі другога сорту". "Яны ніколі не здолеюць атрымаць добрую працу, заняць сур`ёзнае становішча ў грамадзтве, -- сказаў ён. -- Пра гэта нам казалі, у прыватнасьці, жанчыны". Місія таксама прышла да высновы, што ў Судане існуе рабства і што гэтая праблема мае месца як на поўначы, так і на поўдні. "Праблема заслугоўвае больш пільнай увагі, і я мяркую, што і міжнародная супольнасьць, і цэрквы павінны рашуча выказацца па гэтым патаньні", -- дадаў Перры. Перры таксама адзначыў, што міжнародная супольнасьць павінна падняць пытаньне аб адказанасьці міжнародных нафтавых кампаніяў, што дзейнічаюць на поўдні Судану, за парушэньні правоў чалавека і прымусовае высяленьне сельскіх жыхароў. Куба Куба стала тэмаю выступу чэскага праваабаронцы Яна Бубеніка, які адыграў важкую ролю ў "аксамітнай рэвалюцыі" ў сябе ў краіне, і ў студзені 2001 года 25 дзён правёў у кубінскай турме пасьля сустрэчы з двума кубінскімі дысыдэнтамі. Наступны ўдзельнік абмеркаваньняў - Бубенік -- згадаў, як ён і ягоны калега Іван Піліп, абодва зь якіх раней прымалі ўдзел у барацьбе за свабоду Чэхіі, у пачатку гэтага года адправіліся на Кубу з тым, каб сустрэцца з мясцовымі дысыдэнтамі. Два чэскіх актывіста хацелі "падзяліцца надзеяй, што ў адзін выдатны дзень ў іхняй краіне, калі яны будуць працягваць барацьбу, яны змогуць атрымліваць асалоду дэмакратыі й свабоды". Пасьля сустрэчы з двума дысыдэнтамі Бубенік і Піліп былі затрыманы "на падставе праверкі вашых візаў". Пасля сямі дзён допытаў ім прад`явілі афіцыйнае абвінавачваньне па адным з артыкулаў кубінскага заканадаўства, зьвязанай з "падбухторваньнем да паўстаньня". На Кубе таму, хто абвінавачваецца ў такога кшталту злачынствах пагражае доўгі тэрмін пазбаўленьня волі ці нават сьмяротнае пакараньне. "Адзінаю прычынаю нашага затрыманьня была наша сустрэча зь мірным абаронцам дэмакратыі", сказаў Бубенік. -- "Такім чынам кубінскія ўлады спрабуюць ізаляваць рост колькасьці дысыдэнтаў у сябе ў краіне. Сёньня яны нават прыбягаюць да перасьледу замежнікаў, якія жадаюць уступіць у кантакты з кубінскімі падданымі". "Вылучанае супраць нас абвінавачаньне некалькі разоў мянялася, але кожны раз гэта ніяк не было зьвязана з наяўнасьцю доказаў. Абсалютна зразумела, хто вырашае, віноўны чалавек ці не. Усё гэта знаходзіцца ў руках аднога чалавека", -- падкрэсьліў Бубенік. Бубенік сказаў, што на Кубе рэгулярна парушаюцца правы на свабоду самавыказваньня, аб`яднаньняў і сходаў, і выказаў надзею, што Камісія ААН па правох чалавека выкажацца аб сытуацыі з правамі чалавека ў гэтай краіне. "Абсалютна зразумела, што ўлады Кубы ня ў стане прадэманстраваць свае намеры палепшыць сытуацыю з правамі чалавека, і, на маю думку, павінны быць асуджаны за гэтыя парушэньні перад усёй міжнароднай супольнасьцю, -- адзначыў Бубенік. -- Такое асуджэньне было б карысным і прызнала б заслугі сотняў тысячаў кубінскіх актывістаў і палітычных вязьняў, якія, рызыкуючы асабістай бясьпекай, выкрываюць гэтыя парушэньні". "Круглы стол" - частка мерапрыемстваў, пачатых па ініцыятыве прадстаўнікоў ЗША ў Камісіі ААН па правох чалавека для пашырэньня дэбатаў па важных пытаньнях. Такія "круглыя сталы" праводзяцца па-за афіцыяльнымі заслухоўваньнямі ў Камісыі ААН па правох чалавека, але забясьпечваюць дэлегацыям краінаў і няўрадавым арганізацыям дадатковую магчымасьць для абмену меркаваньнямі і дэбатаў.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|