Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Віктар Кучынскі: мы павіны палічыць замежныя грошы
11:11, 13/04/2001

"Мы не пустим в страну иностранную помощь, направленную на свержение государственного строя", - заявіў глава дэпартамэнту па гуманітарнай дапамозе пры Адміністрацыі прэзыдэнта Віктар Кучынскі падчас "прэзынтацыі" дэкрэта №8, якая праходзіла 13 красавіка ў міністэрстве замежных справаў у прысутнасьці ўсіх замежных амбасадараў у Беларусі й главы КНГ АБСЭ Ханса-Георга Віка.

Пры гэтым МЗС Беларусі афіцыйна заявіў, што гэтая заява датычна "получателей иностранной безвозмездной помощи, в том числе политических партий, общественный объединений и профессиональных союзов и положения Декрета №8 направлены исключительно на запрещение иностранного финансирования с целью оказания внешнего воздействия на внутриполитические процессы в Республике Беларусь, включая подготовку и проведение выборов".

Для недапушчэньня гэтага самага "финансирования с целью оказания внешнего воздействия", па словах Віктара Кучынскага, дэкрэтам прадугледжаны санкцыі супраць парушэньня. Вядома, што ўсе фінансавыя пералічаныя для падрыхтоўкі й правядзеньня выбараў будуць канфіскаваны. Што чакае саміх атрымальнікаў гэтых сродкаў, пакуль невядома.

З жаданьнем зрабіць добрую міну пры благой гульні, Віктар Кучынскі заявіў амбасадарам i прадстаўнікам міжнародавых структураў, што яму "очень бы хотелось знать, сколько денег вы вкладываете в Беларусь. И исключительно ради того, чтобы ценить вашу помощь и еще больше и соответственно благодарить".

А для таго, каб ведаць, у якой ступені трэба быць удзячным, дэпартамэнт па гуманітарнай дапамозе вырашыў узяць пад свой кантроль абсалютна ўсе сродкі, што паступаюць на Беларусь і якія пераўзыходзяць 30 мінімальных заробкаў (131 даляр ЗША). Іншымі словамі, любая замежная дармовая дапамога, кошт якой пераўзыходзіць указаную суму, мусіць падлягаць дэкляраваньню ў дэпартаманце па гуманітарнай дапамозе.

"В случае, если получатель заплатит подоходный налог, то эти средства могут не подлежать декларированию…", -- сьціпла заявіў "голубой воришка" Віктар Кучынскі.

Атрымліваецца, што Дэпартамэнт па гуманітарнай дапамозе пры Адміністрацыі прэзыдэнта мае востры недахоп у сродках, і таму вырашыў заняцца "стрыжкаю авечак". Дабрачынныя арганізацыі стаяць перад выбарам: або некалькі месяцаў чакаць пакуль дазвол на ўвоз гуманітарнай дапамогі дасьць сам Лукашэнка (такая працэдура рэгістрацыі ў дэпартаманце), або "пазалаціць ручку" і не псаваць узаемаадносіны з замежнымі дабрадаўцамі, якія праз марудліваць рэгістрацыйнага працэсу адмаўляюцца супрацоўнічаць зь Беларусьсю.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: