Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Чарнобыльскі саркафаг рухне пры першым дажджы 11:01, 16/04/2001, Лента.Ру
Буйны ўкраінскі экспэрт у галіне атамнай энэргетыкі, былы намесьнік генэральнага дырэктара ЧАЭС па "Аб`екце "Укрытие" Валянцін Купный заявіў, што абалонка саркафагу вакол атамнага рэактару на чарнобыльскай АЭС можа рухнуць у любы час. Купны паведаміў пра гэта ў інтэрвію нямецкаму часопісу Focus.
На ягоную думку, калі рухне старая абалонка саркафагу, залежыць ад умоваў надвор`я. У выпадку абвальваньня канструкцыі адбудзецца новая катастрофа - немагчыма прадказаць куды пойдзе радыяктыўнае заражэньне - на ўсход ці на захад.
Чацьвёрты рэактарны блёк на Чарнобыльскай АЭС, што ўзарваўся 26 красавіка 1986 года, быў накрыты саркафагам, узьведзеным са сталі й бетону. Аднак зараз ягоная абалонка настолькі стала ветхай, што кожны дзень з дэфектарнага рэактара выкідваецца радыёактыўны пыл, сьцьвярджае ўкраінскі спэцыяліст.