Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Менскі аўтазавод вымушаны спыняць канвеер 11:02, 16/04/2001
Зборачны канвеер Менскага аўтамабільнага заводу, па ўсёй верагоднасьці, будзе спынены з 16 красавіка на нявызначаны тэрмін. Па словах кіраўніка Цэнтра грамадзкіх сувязяў МАЗу Валянціна Лопана, канвеер аўтазаводу ўжо не працаваў 6 красавіка. Выключэньне склалі кіраўніцтва прадпрыемства, збытавыя, снабэжнскія і фінансавыя службы, якія працу не спыняюць.
Як паведаміў Валянцін Лопан, канвеер спынены з-за адсутнасьці дызельных рухавікоў неабходнай колькасьці і патрэбнай наменклятуры, што пастаўляюцца Яраслаўскім ААТ "Автодизель" (Расея). Па словах спэцыялістаў, зьбіраць аўтамабілі "з таго, што ёсьць" эканамічна немэтазгодна, бо гэта адбірае зваротныя сродкі. Прадпрыемства аддае перавагу вырабляць толькі тыя мадэлі й мадэфікацыі, якія замоўленыя спажыўцамі.
Па дадзеных камэрцыйных службаў Менскага аўтазаводу, па стану на 6 красавіка прадпрыемства мела станоўчае сальда ў разьліках с пастаўшчыком рухавікоў ААТ "Автодизель" у памеры каля 3 мільёнаў расейскіх рублёў.