Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Паляваньне на ЗУБРа працягваецца 11:08, 16/04/2001
Удзельнік руху ЗУБР Павал Юхневіч быў затрыманы позна вечарам 13 красавіка на вулiцы Слабадзкая ў Менску за 50 метраў ад надпiсу "Где Гончар?". У 2-м адзьдзяленьні міліцыі ў агуле хлопцу прыйшлося правесьці ажно 9 гадзінаў. У той самы дзень службаю аховы БДУ былі затрыманы яшчэ два зубра - Рымашэўскі Сяргей і Ларыса Нікалаюк. Маладыя людзі былі зьбіты, пасьля іх "здалі" ў РАУС Маскоўскага раёну Менску, дзе іх пратрымалі 6 гадзінаў.
У Паўла Юхневіча мiлiцыянты знайшлi балончык з фарбаю i гэтага было дастаткова, каб яго даставілі ў 2-і гарадзкі адзьдзел міліцыі. Там хлопца пратрымалi да чатырох гадзiнаў ранiцы, пасьля чаго адвезьлi дадому. Аднак, а сёмай гадзiне, да Юхневiча зноў наведалiся мiлiцыятны й адвезьлi яго у той самы ГАМ-2. На гэты раз яго трымалi да адзiнаццацi гадзiнаў. Потым сьледчы прыняў у Паўла тлумачэньнi й сфатаграфаваў надпiс на сьцяне. У дванаццаць непаўналетнi зубр зноў быў адвезены дадому.
Пакуль не вядома, цi будзе ўзбуджана крымiнальная справа. Відаць, гэта залежаць ад таго, ці палічаць улады надпіс "Где Гончар?" цынічным. Нагадаем, што ў адносінах чатырох зуброў, якія былі затрыманы 5 красавіка за тыя ж надпісы, справа была ўзбуджана.
Сяргей Рымашэўскі й Ларыса Нікалаюк былі затрыманы таксама 13 красавіка каля 12.00 ля галоўнага корпусу БДУ за распаўсюд налепак ЗУБРа. Іх схапілі супрацоўнікі службы аховы БДУ. Хлопца адразу зьбілі, дзяўчыну хапалі за валасы і кідалі ў твар налепкі.
Толькі праз гадзіну зьдзекаў іх даставілі ў РУУС Маскоўскага раёну, дзе быў складзены пратакол па арт.172 ч.3 (распаўсюд друкаванай прадукцыі, зробленай з парушэньнем усталяванага парадку і адсутнасьцю выпускных дадзеных, зьмест якіх накіраваны на ўчыненьне шкоды дзяржаўнаму й грамадзкаму парадку). У РАУС іх, замест патрэбных 3-х гадзінаў адміністратыўнага затрыманьня, пратрымалі 6 газінаў.