Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Антытытунёвая кампанія ў Менску закране расейскіх вытворцаў 11:12, 16/04/2001, РосБизнесКонсалтинг
Беларусь, адзін з найбуйных імпартэраў расейскіх цыгарэтаў, аб`явіла пра пачатак расьсьледаваньня адносна ўвозу ў краіну тытунёвых вырабаў. Ініцыятары гэтай працэдуры, беларускія вытворцы, не выключаюць, што меры могуць быць прынятыя і адносна расейскіх кампаніяў. Нягледзячы на тое, што паміж Расеяй і Беларусьсю падпісана "саюзная" дамова і не існуе мытных бар`ераў, нота пра пачатак расьсьледаваньня паступіла ў расейскую амбасаду, паведаміла эспэрт гандлёвага прадстаўніцтва Расеі Ірына Пашкова.
Тым часам расейскія фабрыкі зьбіраліся ў гэтым годзе падвоіць пастаўкі ў Беларусь - увесь выраблены імі тавар унутры Расеі ўсё роўна не выпаляць. Як паведаміў у інтэрвію Вадзім Ламкоў, начальнік упраўленьня рэгуляваньня зьнешняга гандлю МЗС Беларусі, з просьбаю расьсьледаваць дзейнасьць імпартэраў звярнуўся канцэрн "Белдзяржхарчпрам", што аб`ядноўвае двух мясцовых вытворцаў тытунёвых вырабаў - Менскую і Гарадзенскую фабрыкі. Ламкоў кажа, што расьсьледаваньне адносна імпарту цыгарэтаў працягнецца дзевяць месяцаў. "Магчыма, мы дадзім якое-небудзь заключэньне на гэтае заблытанае пытаньне нават раней", -- мяркуе ён.
Па дадзеных "Белгасхарчпраму", спажываньне цыгарэтаў у Беларусі ў мінулым годзе склала каля 17 млрд. штук, зь іх 11 млрд. вырабілі беларускія фабрыкі.
Андрэй Стэрлін, генэральны дырэктар маркетынгавага агенцтва "Бізнэс-Аналітыка", ацэньвае экспарт расейскіх цыгарэтаў у Беларусь у 600-700 млн. У Беларусі таксама вялікая доля танных расейскіх тытунёвых вырабаў, завезеных нелегальна. Акрамя расеянаў, на беларускім рынку актыўна працуюць пастаўшчыкі з Польшчы і Малдовы.