Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дырэктар МТЗ скардзіцца на адсутнасьць роўных умоваў паміж Расеяй і Беларусьсю 11:02, 17/04/2001
"Распрацоўваемыя ў Расеі механізмы крэдытаваньня закупак сельгастэхнікі, пры якіх выдзяляюцца бюдэджэтныя датацыі сельскагаспадарчым спажывальнікам у аб`ёме да 30% ад кошту набываемай імі расейскай сельгастэхнікі, накіраваныя супраць Менскага трактарнага заводу і "Гомсельмашу" - заявіў дырэктар Менскага трактарнага заводу Міхаіл Лявонаў. Сёньня па ягоных словах, на адной эканамічнай прасторы кошты на электраэнэргію для беларускіх вытворцаў вышэй за расейскія ў 1,5 разы. Тарыфы на чыгуначныя перавозкі й кошты на цеплаэнэрганосьбіты - у 3-4 разы.
Ён зьвярнуў увагу на механізм субсыдыяў, які зараз распрацоўваецца ў Расеі для тых спажывальнікаў, якія пажадаюць выкарыстоўваць заходнія тэхналёгіі. "Тут беларускі трактар выпадае з такіх субсыдыў, як выраблены ў СНД, хаця ён складаецца напалову з расейскіх матэрыялаў і камплектуючых і ні ў чым не саступае адпаведным заходнім мадэлям трактараў", -- падкрэсьліў М.Лявонаў.
У сувязі з гэтым М.Лявонаў заклікаў ўрад Расеі й Беларусі "неадкладна вырашыць пытаньне аб стварэньні роўных эканамічных умоваў вытворцам двух краінаў", паведамляе ЭКАПРЭС.