Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Усенародныя выбраньнікі ці падстаўныя марыянэткі?
11:04, 17/04/2001, www.praca.by

Восемдзесят рабочых магілёўскага прадпрыемства ААТ "Будтрэст" перадалі ў пракуратуру Цэнтральнага раёну гораду скаргу, у якой указваецца на грубыя парушэньні на сходах у працоўных калектывах па вылучэньню дэлегатаў на Ўсебеларускі зьезд, што ладзяць улады. Рабочыя маюць намер накіраваць Лукашэнку заяву аб магчымым непрызнаньні вынікаў зьезду.

У Магілёўскай вобласьці на гарадзкі сход, на якім будуць адбірацца дэлегаты на Ўсебеларускі народны сход, будуць адпраўлены 390 прадстаўнікоў працоўных калектываў, у тым ліку 105 ад абласнога цэнтру. Гарадзкія ўлады сьцьвярджаюць, што сходы працоўных калектываў прайшлі паўсюль і сумленным галасаваньнем былі вызначаны ўпаўнаважаныя.

З гэтым катэгарычна нязгодны восемдзясят рабочых ААТ "Будтрэст №12". Яны маюць на тое рэзонную падставу - ніводнага рабочага ў лік упаўнаважаных ад трэсту не трапіла. Рабочыя, незадаволеныя сваім сацыяльна-эканамічным становішчам, нізкім узроўнем заробку, імкнуцца трапіць на гэты агульнанацыянальны форум, каб гучна заявіць пра сваю незадаволенасьць. Але іх туды не пускаюць.

Пра незадаволенасьць рабочых кіраўніцтву вобласьці й гораду вядома, але рэакцыі, аднак, ад іх ніякай не было. Прыкладна такім самым чынам прайшлі сходы і ў іншых калектывах. З адной толькі розьніцай, што працуюць там меньш актыўныя і ініцыятыўныя людзі, таму непарадку і незадаволенасьці не было. Большасьць насельніцтва да надыходзячай "тусоўкі" на высокім узроўні адносяцца скептычна, бо ўпэўненыя ў тым, што гэта толькі чарговая спроба акуляраўціральніцтва. Рэаліі жыцьця больш відавочна за ўсялякія прамовы даказваюць неадпавядальнасьць сёньняшняй улады.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: