Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі аб`яўлены тэндэр на адбор другога аператара мабільнай сувязі 11:12, 18/04/2001
Міністэрства сувязі Беларусі падрыхтавала пакет тэндэрных умоваў на адбор другога аператара мабільнай сувязі ў рэспубліцы. Яны пасьля дадатковай прапрацоўкі ў тэндэрнай камісіі будуць прапанаваныя "на выкуп" патэнцыйным удзельнікам гандлю. Тэхнічныя й тэхналягічныя ўмовы будаўніцтва GSM-1800 будуць несьці вялікія страты. Па некаторых ацэнках, першапачатковыя страты могуць быць у 2-2,5 разы болей, чым гэта было пры раскрыцьці GSM-900. Менавіта апошняе прымушае многіх спэцыялістаў сёньня сумнявацца ў тым, што беларусы нарэшце атрымаюць, як гэта абяцаў Лукашэнка, "нізкія кошты" на паслугі сотавай сувязі ў рэспубліцы. Ва ўсякім разе, наўрадці гэтыя самыя "нізкія кошты" выклікалі такую высокую зацікаўленасьць інвестараў.
Пра тое, што ступень цікавасьці да беларускага GSM у іх высокая, яшчэ да афіцыйнай аб`явы тэндэру падцьвердзіў і сам Аляксандар Лукашэнка. Нават спатрэбілася, па ягоных словах, увесьці кантроль "над обладанием за этим перспективным рынком со стороны спецслужб, и это сразу поубавило желающих участвовать в тендерах по открытию новой сети GSM".
Пра магчымых ўдзельнікаў тэндэра інфармацыя паступала досыць супярэчлівая і ў абмежаванай колькасьці. Хто б не апынуўся пераможцам, нават пры значнасьці выдаткаў на першапачатковым этапе ён прыходзіць на вельмі "хлебнае месца".
Па-першае, яму прапаноўваецца кантроль над 50-ю адсоткамі рынку сувязі GSM. Па ўмовах беларускага боку, акрамя аператара "МЦА", што ўжо дзейнічае і новага ўдзельніка іншыя фірмы сюды дапускацца бальш ня будуць.
Па-другое, прапаноўваецца развярнуць сувязь GSM-1800, да якой пераходзяць сёньня найбольш "прасунутыя" ў сотавых адносінах нашыя суседзі - Расея й Польшча. Гэты стандарт сымпатычны ў перспектыве, бо менавіта ён створыць магчамасьць пераходу на сувязь трэцяга пакаленя -- GSM-1800.
У трэціх, хаця Лукашэнка ў чарговы раз заявіў пра недапушчальнасьць прыватызацыі "Белтэлекаму", на думку шэрагу экспертаў, пераможца ў тэндэры на GSM-1800 у будучым можа мець карт-бланш на набыцьцё акцыяў "Белтэлекаму". Калі наш тэлекамунікацыйны манапаліст зноў будзе дазволены на прыватызацыю.
Прыцягненьне на беларускі рынак сотавай сувязі другога аператара сувязі GSM абяцае стаць адным з найбуйных інвестыцыяў у эканоміку Беларусі ў гэтым годзе. Нездарма гэтаму праэкту на мінулым тыдні столькі ўвагі надзяліў асабіста Лукашэнка. Падчас свайго выступу перад дэпутатамі ён, у прыватнасьці, заявіў: "К нам придет и развернет новую линию связи только тот, кто хорошо заплатит нашему государству".