Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Унутраны дзярждоўг Беларусі павялічыўся на 17,2 адсоткі 11:13, 18/04/2001
Унутраны дзяржаўны доўг Беларусі ў першым кварталі 2001 года павялічыўся на 17,2 адсоткі і склаў на 1 красавіка 484,497 мільярдаў рублёў (каля 365 мільёнаў даляраў). Прычым бяз уліку крэдытаў, атрыманых суб`ектамі гаспадараньня пад гарантыі ўраду. Інфляцыя ў Беларусі ў сакавіку склала 3,9 адсоткі, а з пачатку года - 13,1 адсоткаў.
У сакавіку ўнутраны дзярждоўг вырас на 7,5 адсоткі. Яго павелічэньне адбылося ў выніку пераўзыходу аб`ёмаў разьмяшчэньня дзяржаўных кароткатэрміновых аблігацыяў над пагашэньнем. За сакавік Мінфін Беларусі прадаў ДКА па наміналу на 63,907 мільярдаў рублёў (фактычна атрымана 52,967 мільярдаў рублёў), у той час як пагашэньне раней разьмешчаных выпускаў склала 36,047 мільярдаў рублёў.
Выдаткі рэспубліканскага бюджэту на абслугоўваньне ўнутранага дзяржаўнага доўгу ў студзені-сакавіку склалі каля 22,19 мільярдаў рублёў, ці 99,9 адсоткаў заплянаванага паказчыка на кварталь. Прырост унутранага доўга ў першым кварталі склаў 2,3 адсоткі УВП. У бюджэце на 2001 год межавы памер прыросту ўнутранага дзярждоўгу ўсталяваны ў памеры 3 адсоткаў УВП, паведамляе "Інтэрфакс".