Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэкрэт №8: інваліды прастойваюць у чэргах у чаканьні лекаў 11:14, 18/04/2001
"Дэкрэт № 8 "Аб некаторых мерах па ўдасканальваньню парадку атрыманьня і выкарыстаньня замежнай бязвыплатнай дапамогі", які ўступіў у сілу 16 красавіка, выклікае мноства пытаньняў", -- паведаміў кіраўнік беларускай грамадзкай арганізацыі "Інваліды Чарнобыля" Ўладзімір Камянкоў 17 красавіка на прэсавай канферэнцыі ў Менску, прысьвечанай удзелу грамадзкасьці ў вырашэньні чарнобыльскіх праблемаў.
Ён адзначыў, што ў дэкрэце нічога не сказана пра памер замежнай бязвыплатнай дапамогі, якую юрыдычная або фізычная асоба не павінна дэкляраваць у Дэпаратменце па гуманітарнай дзейнасьці пры прэзыдэнце краіны.
Паводле ягоных словаў, згодна з дэкрэтам, любы хворы або інвалід, дзіця або дарослы, хто атрымлівае замежныя лекі, "абавязаны заўсёды бегчы ў дэпартамент і рэгістраваць гэтую гуманітарную дапамогу, каб атрымаць спэцыяльны дазвол на права яе выкарыстаньня". У сувязі з гэтым, як заўважыў кіраўнік фонду, людзям якія маюць такую патрэбу, давядзецца кожны раз выстойваць у дэпаратменце доўгія чэргі, што не так проста зрабіць хворым і інвалідам.