Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады забылі пра ліквідатараў чарнобыльскай катастрофы 11:15, 18/04/2001
"У дзяржструктурах адсутнічае разуменьне праблемаў людзей, што пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы", - заявіў намесьнік старшыні менскага грамадзкага аб`яднаньня "Ліквідатары і інваліды чарнобыльскай катастрофы" Сяргей Шалькевіч 17 красавіка на прэсавай канферэнцыі, прысьвечанай удзелу грамадзкасці ў вырашэньні чарнобыльскіх праблемаў. У дзяржустановах, паводле ягоных словаў, гэтым людзям "проста няма да каго зьвярнуцца", сёньня аказаліся нікому не патрэбнымі тыя, чый масавы гераізм калісьці ўслаўляўся.
Яны забытыя настолькі, што інваліда другой групы, які самастойна не можа йсьці і якому па закону належыць пазачарговая шпіталізацыя, ставяць на пяці-шасьцімесячную чаргу для накіраваньня ў шпіталь. Пры гэтым, адзначыў Шалькевіч, на любым дзяржаўным узроўні заўсёды ўзгадваецца чарнобыльская тэматыка. Паводле ягоных словаў, ад "мноства словаў й вялікіх праграмаў, за якімі канкрэтныя людзі не бачаць эфектыўнай дапамогі, павявае безнадзейнасьцю".
Ён таксама ня згодны з рашэньнем Лукашэнкі аб адмене чарнобыльскіх ільготаў. "З-за вялікай колькасьці спекулюючых на наступствах катастрофы нельга пазбаўляць заслужанай дапамогі людзей, якія дастойна выканалі сваю працу", -- лічыць Сяргей Шалькевіч.