Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расеяне любяць толькі беларускі "чупа-чупс" 11:01, 19/04/2001
Беларуская карамель аказалася адзіным выключэньнем у сьпісе аналягічнай імпартнай прадукцыі, на якую будуць распаўсюджаны часовыя абаронныя меры з боку Расеі.
Дакумант па ўвядзеньні часовых мераў па абароне расейскіх вытворцаў карамелі падпісаны ў канцы мінулага тыдня старшынём ураду Расеі Міхаілам Касьянавым. Мяркуецца, што ён уступіць у сілу ў сярэдзіне траўня гэтага года.
Увядзеньне абмежаваньняў па імпарце гэтай прадукцыі стала сьледзтвам папярэдняга расьсьледваньня расейскага ўраду адносна імпарту карамелі на расейскі рынак. Спэцыяльная камісія прыйшла да высновы, што пастаўкі па дэмпінгавых коштах гэтай прадукцыі (у першую чаргу, з боку ўкраінскіх вытворцаў) сапраўды былі на расейскім рынку. Таму (з мэтаю падтрымкі ўласных вытворцаў) на імпартную карамель будзе ўсталявана дадаткова спэцыяльная імпартная пошліна ў памеры 21% ад былой мытнай пошліны, але ня меньш EUR 0,18 за кіляграм. Мяркуецца, што гэтыя абмежаваньні будуць дзейнічаць напрацягу 180 дзён.