Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 1920 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У мінулым годзе на ПМЖ зьехала больш за 11 тысячаў беларусаў
11:02, 19/04/2001

Летась 11.443 грамадзянаў Беларусі афармлялі дакуманты на выезд за мяжу на сталае месца жыхарства. У гэты ж перыяд на ПМЖ у рэспубліцы было пакінута 18.517 грамадзян замежных дзяржаў і 985 асобаў без грамадзянства. Такія зьвесткі прывёў на прэсавай канферэнцыі 18 красавіка начальнік упраўленьня пашпартна-візавай службы Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі палкоўнік Сяргей Стэсік.

Большасьць беларускіх грамадзянаў -- 4.019 -- зьбіраліся пераехаць на сталае месца жыхарства ў Расею, 2.621 -- у Ізраіль, 1.651 -- у ЗША, 1.165 -- ва Украіну, 1.015 -- у Нямеччыну, 255 --- у Італію, 100 -- у Літву.

1.300 грамадзянаў Расеі пераехалі на ПМЖ у Беларусь. Сярод прадстаўнікоў іншых дзяржаваў, якія пажадалі застацца ў рэспубліцы, разам з грамадзянамі краін афра-азіяцкага рэгіёну, варта нагадаць 7 грамадзян ЗША, 3 -- Канады, па аднаму -- Вялікабытаніі і Японіі.

Усяго, паводле зьвестак Стэсіка, цяпер на ўліку ў органах унутраных спраў рэспублікі знаходзяцца 115 тысячаў замежных грамадзян, якія стала жывуць у Беларусі, і асоб без грамадзянства.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: