Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прафсаюзам забаранілі праводзіць пікеты 11:07, 19/04/2001
Менгарвыканкам забараніў прафсаюзу аўтасельгасмашу правесьці 70 пікетаў у найбольш людных месцах сталіцы. Ініцыятары зьбіраліся прыцягнуць грамадзкую ўвагу да антыпрафсаюзных дзеяньняў уладаў.
Ініцыятары пікетаў думалі таксама сабраць подпісы пад патрабаваньнямі прафсаюзнага мітынгу, што адбыўся 14 лютага, а таксама пад рэкамэндацыямі Міжнароднай арганізацыі працы, якая зафіксавала ў Беларусі шматлікія парушэньні прафсаюзных правоў.
Учора прафсаюз аўтасельгасмашу вырашыў паўторна зьвярнуцца па дазвол на акцыі пратэсту. Калі й гэтую заяўку адхіляць, прафсаюз зьбіраецца дамагчыся дазволу праз суд.