Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 1920 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расейскія СМІ ўспомнілі пра мазаічную псыхапатыю беларускага лідэра
11:10, 19/04/2001, Vesti.ru

Калі шчыра, ня ведаю, ці мае Лукашэнка спічрайтэр, ці ўсю сваю эксцэнтрыку ён выдае самастойна. Калі такі ўсё ж такі ёсьць, то ён як і бацька, павінен мець дыягназ "памяркоўна выражаная мазаічная псыхапатыя з перавагаю рысаў паранаідальнага й дысацыяльнага разладу асобы".

Вяртаючыся з Экацерынбурга, дзе сумесна з губернатарам Росэлям было заплянавана мноства двухбаковых карысных прамысловых праэктаў, Лукашэнка выкінуў такі ля трапу самалёту чарговую порцыю нетрывіяльнай рыторыкі: "Я считаю никуда не годной систему власти в России. У вас же все избираются, все независимые и вряд ли будут хорошо работать".

Ну сказааў і сказаў. Не такое яшчэ казаў. Але чаго тут жахацца? Ну… памяркоўная мазаічная псыхапатыя. Ці толькі ўчора гэта высьветлілася? Не тады, калі, напрыклад, год таму Лукашэнка аб`явіў на ўвесь сьвет ад стварэньні на заходняй мяжы 300-тысячнай арміі, якая будзе пагражаць НАТА? А праз два месяцы паведаміў аб скарачэньні арміі з-за недахопу грошай. Хіба не заўважалі за ім некаторых дзівацтваў, калі прапрацоўвалася пытаньне стварэньня Саюзу Беларусі й Расеі?

У гэтым сэнсе заява інтэрфаксаўскай крыніцы пра тое, што Крэмль "схілен разглядаць словы беларускага лідэра як непаразуменьне", гучаць неяк дзіўна, як і прамовы самаго аратара. Хіба можна патрабаваць ад чалавека з такім дыягназам, каб ён прамаўляў адэкватныя словы? Сказаў. Яшчэ што-небудзь скажа. Абсалютна супрацьлеглае. "Есть единственный путь к власти -- это выборы. Власть надо получать из рук своего народа", -- гэта таксама казаў Лукашэнка. Але ён, напэўна, па прычыне дыягназу гэтага ўжо не памятае.

Часам, вядома, ягоныя выказваньні абсалютна бязкрыўдныя. Напрыклад, 22 лютага павіншаваў амэрыканскага амбасадара ў Менску з надыходзячым Днём Савецкай арміі, а 16 красавіка параўнаў Вялікдзень з Днём Перамогі. А часам вось правакуюць міжнародныя скандалі. Гэта як пашанцуе.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: