Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
"БелаўтаМАЗ" гатовы на любых умовах супрацоўнічаць з уральскімі заводамі 11:13, 19/04/2001
Аб правядзеньні дадатковых перамоваў з кіраўнікамі беларускіх прадпрыемстваў па заключэньню кантрактаў на пастаўку сваёй прадукцыі дамовіліся кіраўнікі "Уральскай горна-металюргічнай кампаніі" і "Каменск-Уральскага металюргічнага заводу". Менскія вытворцы трактараў з мэтаю засваеньня рынку Сьвярдлоўскай вобласьці гатовыя пастаўляць сваю прадукцыю ў лізінг.
Асаблівы інтарэс для беларускіх вытворцаў уяўляе прадукцыя ўральскіх металюргаў, у прыватнасьці, медная й латунная лента для вытворчасьці радытараў. Сёньня яе прыходзіцца набываць у Польшчы, паведаміў генэральны дырэктар ПА"БелавтоМАЗ" Валянцін Гурыновіч. Узамен "БелавтоМАЗ" гатовы прапанаваць уральцам сваю прадукцыю.
У 2000 годзе беларусы прадалі ў рэгіёне больш за сто сваіх грузавікоў, а сёньня размова йдзе пра стварэньне на Урале тэхнічнага цэнтру па продажы й абслугоўваньню беларускіх аўтамабіляў.