Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Андрэя Клімава няма сярод 1767 датэрмінова вызваленых вязьняў 11:08, 20/04/2001
Дэпутату Вярхоўнага Савету 13 скліканьня адмоўлена ў датэрміновым вызваленьні. Як паведамілі ўчора журналістам старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Валянцін Сукала, адміністрацыя калёніі, дзе ўтрымліваецца палітычны вязень, прыйшла да высновы, што Андрэй Клімаў "не трапляе пад дзеяньне новых кодэксаў". Не трапіў арыштаваны парлямантарый і пад апошнюю лукашэнкаўскую амністыю. Пры гэтым, як паведаміў Сукала, за апошнія тры месяцы, пад новы Кодэкс "трапiлi" 1 261 вязень. Яшчэ 506 асуджаным скарочаны тэрмін пакараньня.