Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія недзяржаўныя СМІ просяць падтрымкі ў АБСЭ 11:11, 20/04/2001, АФН
Да прадстаўніка АБСЭ па свабодзе СМІ Фраймуту Дувэ, які прыедзе ў Менск 25 красавіка, зьвярнуліся зь лістом галоўныя рэдактары палутара дзесяткаў недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Беларусі. Яны сьцьвярджаюць, што ў рэспубліцы павялічваецца ціск на рэдакцыі незалежных выданьняў, і перш за ўсё - эканамічнае. Іхнія звароты ў Гаспадарчы суд нічога не зьмянілі - зыскі не былі прынятыя. Гэта й падштурхнула іх зьвярнуцца па дапамогу да ўплывовай міжнароднай арганізацыі, якой зьяўляецца Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе.
Галоўныя рэдактары зьвяртаюць увагу прадстаўніка АБСЭ па свабодзе СМІ перш усяго на такі факт, як расцэнкі на распаўсюд дзяржаўнай і незалежніцкай прэсы. Яны адрозьніваюцца амаль у пяць разоў. Змагацца з манапалістам па распаўсюду і дастаўцы - рэспубліканскім дзяржаўным аб`яднаньнем "Белпошта" - немагчыма. Бо Міністэрства прадпрымальніцтва і інвестыцыяў не адказала ні на адну скаргу.
Зьвяртаючыся да прадстаўніка АБСЭ па свабодзе СМІ Фраймуту Дувэ, галоўныя рэдактары палутара незалежніцкіх сродкаў масавай інфармацыі Беларусі патрабуюць спыніць практыку дыскрымінацыі пры фарміраваньні "Белпоштай" тарыфаў на распаўсюд і дастаўку, а таксама дазволіць разьвіваць у рэспубліцы альтэрнатыўныя сродкі дастаўкі друкаванай прадукцыі.