Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Заключэньне доктара Шчыгельскага -- зараз на відыё 11:12, 20/04/2001
Вось ужо колькі дзён ЗУБР актыўна раздае не толькі спэцвыпуск "нашай свабоды", прысьвечаны мазаічнай псыхапатыі Аляксандра Лукашэнкі, але відэёкасеты з запісам дыягназу доктара Шчыгельскага і відыёкліпамі з удзелам яго псыхічна хворага пацыента. Не абыходзіцца без затрыманьняў. За чатыры дні акцыі супрацоўнікамі праваахоўчых ворганаў было затрымана 22 удзельніка руху ЗУБР.
Учора ў Менску за распаўсюд спэцвыпуску "Нашай свабоды" было затрымана чатыры зубра. Хлопцаў праводзілі ў РАУС Маскоўскага раёну, супрацоўнікі якога канфіскавалі ў іх 500 асобнікаў газэты. Свае дзеяньні яны матывавалі тым, што ім неабходна зрабіць нейкую загадкавую экспертызу адносна законнасьці гэтага выданьня. Навошта для гэтага трэба было канфіскоўваць ажно 500 асобнікаў - незразумела.
А 18 красавіка ў Менску за распаўсюд таго самага выпуску "Нашай Свабоды", было затрымана яшчэ сем зубраў. Затрыманых адвозілі ў раённыя адзьдзелы ўнутраных справаў, гарадзкія адзьдзелы міліцыі, апорныя пункты.
Газэты былі канфіскаваныя толькі ў некалькіх чалавек, а ў адным зь міліцэйскіх участкаў Цэнтральнага раёну міліцыянты, прачытаўшы спэцвыпуск, доўга сьмяяліся і адпусьцілі хлопцаў "ісьці распаўсюджваць далей". Ні на аднаго затрыманага пратаколы не складаліся.
Яшчэ адзінаццаць чалавек былі затрыманы ў папярэднія два дні за распаўсюд налепак, што запрашаюць на акцыю ЗУБРа "Канчатковы дыягназ", і спэцвыпуска. Пратаколы канфіскацыі і парушэньня арт.143 ч.3 (антысанітарыя) складзены на чацьвярых.