Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пуцін забараніў Лукашэнку наведваць расейскія рэгіёны 11:13, 20/04/2001
Аляксандру Лукашэнку не варта езьдзіць у расейскія рэгіёны. Пра гэта, калі верыць крыніцы газэты "Время новостей" з акружэньня Лукашэнкі, прадстаўнікі адміністрацыі Ўладзімера Пуціна ў рэзкай форме паведамілі ў тэлефоннай размове беларускім калегам. Публічная рэакцыя Крамля на незадавальненьне Лукашэнкі сыстэмаю ўлады Расеі абмежавалася "недоумением" ананімнай крыніцы, аднак сапраўдным адказам стаў фактычны мараторый на паездкі Лукашэнкі па губерням Расеі. Дарэчы, такая негалосная забарона ўжо дзейнічала напрацягу некалькіх месяцаў, і паездка ў Екацерынбург была свайго роду "тэстам" - ці варта пускаць у глыбінку саюзнага лідэра, паведамляе крыніца з акружэньня Лукашэнкі.
Па інфармацыі карэспандэнта газэты "Время новостей", размова адбылася пазаўчора, на наступны дзень пасьля вяртаньня сп.Лукашэнкі са Сьвярдлоўскай вобласьці, дзе ён назваў сыстэму ўлады ў Расеі "никуда не годной". "У вас все избираются, все независимые и вряд ли будут хорошо работать", - заявіў Лукашэнка.
Неасьцярожнасьць Лукашэнкі можна патлумачыць тым, што ён у чарговы раз пакрыўдзіўся на Крэмль. Запрашэньне наведаць Сьвярдлоўскую вобласьць паступіла да беларускага прэзыдэнта як раз у той дзень, калі ў Менску стала вядома пра дату візыта новага міністра абароны Расеі Сяргея Іванова. Існуе версыя, што запрашэньне нібыта і было задумана выключна для таго, каб не дапусьціць сустрэчы Лукашэнкі са сп.Івановым, які быццам бы зь ім сустракацца не жадаў. Сапраўды, спачатку пра тое, што сустрэча плянуецца, нічога не паведамлялася.
Усю гэтую інтрыгу Лукашэнка, хутчэй за ўсё, зразумеў толькі падчас візыту, калі высьветлілася, што весьці зь ім перамовы на сур`ёзныя тэмы ў Екацерынбурзе ніхто не зьбіраецца. Менавіта таму ён так пасьпяшаўся ў Менск, каб сустрэцца зь міністрам абароны.
Гэта ўжо не першая крыўда Лукашэнкі ў гэтым годзе. У студзені пасьля рэзкіх антыамэрыканскіх выказваньняў яго ў недэлікатнай форме папрасілі датэрмінова спыніць візыт у Маскву. Падчас сьвяткаваньня гадавіны саюзу 2 красавіка ў Крамлі адмовіліся весьці размову пра будучыя беларускія выбары й падтрымцы на іх Лукашэнкі.