Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



БХК патрабуе галоснасьці ў расьсьледаваньні "гучных" справаў
11:14, 20/04/2001

Беларускі Хельсынкскі камітэт чарговы раз накіраваў лiст Аляксандру Лукашэнку, у Пракуратуру Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных справаў, Камітэт дзяржаўнай бясьпекі і іншыя ведамствы. У лісьце зноў ставіцца пытаньне пра сытуацыі вакол расьсьледаваньня зьнікненьня Юры Захаранкі, Зьміцера Завадзкага, Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага, у дачыненьні да якога падазраецца група былога афіцэра спэцпадразьдзяленьня "Алмаз" Валеры Ігнатовіча.

У лісьце да Лукашэнкі зьмяшчаецца просьба прыняць адпаведныя захады для расьсьледаваньня фактаў зьнікненьня палітычных дзеячаў Беларусі і праінфармаваць аб іх БХК і сродкі масавай інфармацыі. Да пасланьня прыкладаецца тэкст ананімнага ліста, які некалькі дзён таму паступіў у праваабарончыя арганізацыі і сродкі масавай інфармацыі. У ім гаварылася пра незаконнае ўмяшальніцтва вышэйшых службовых асобаў у расьсьледаваньне гэтых крымінальных справаў, у прыватнасьці, былога ў той час дзяржсакратаром Савету бясьпекі Віктара Шэймана

Пра спробы ўтаіць асобныя злачынствы і дачыненьне да іх учыненьня камандзіра вайсковай часткі № 3214 САБР МУС, падпалкоўніка ўнутраных войскаў Зьміцера Паўлючэнкі. Напрыклад, у ананімным лісьце гаворыцца, што пасьля зняцьця ў лістападзе 2000 года генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Алега Бажэлкі, ягоны кабінет быў адразу апячатаны. Калі на наступны дзень Бажэлка прыйшоў на працу, з матэрыяламі па справе Ігнатовіча і іншых членаў ягонай групы ўжо знаёміліся супрацоўнікі Савету бясьпекі. Тады ж зьніклі два тамы крымінальнае справы, якая зьявілася нядаўна ў няпоўным аб`ёме.

Падобнае ж умяшальніцтва вышэйшых службовых асобаў у расьсьледаваньне працягваецца і зараз. Гэта перашкаджае поўнаму, аб`ектыўнаму і законнаму разгляду справы, што само па сабе зьяўляецца злачынным дзеяньнем. Ананімны аўтар паведамляе пра пагрозы ў адрас сьледчых, іх сем`яў.

У распаўсюджанай заяве БХК гаворыцца, што адсутнасьць галоснасьці ў справе аб зьнікненьні грамадзянаў у Беларусі прыводзіць да злоўжываньняў, утойваньню злачынстваў, парушэнняў законнасьці, прынцыпу непазбежнасьці пакараньня. Гэта падрывае аўтарытэт улады, садзейнічае нагнятаньню пачуцьця страху, дэстабілізуе сацыяльна-палітычную абстаноўку ў грамадзтве напярэдадні выбараў прэзыдэнта краіны.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: