|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Улада падцьвердзіла канчатковы дыягназ А.Лукашэнкі 11:01, 21/04/2001 Яшчэ за гадзіну да пачатку акцыі "Канчатковы дыягназ", у парку імя Горкага супрацоўнікі правахоўчых ворганаў былі ў баявой гатоўнасьці. Да парку былі падагнаныя некалькі аўтобусаў з міліцыянтамі, аўтазак спэцназу і чатыры аўтобусы АМАПу. У самім парку дзяжурылі "УАЗы", з выглядам адпачываючых прагульвалася больш за сотню супрацоўнікаў праваахоўчых ворганаў у штацкім і ў форме. Каля 18.00 пачаліся атракцыёны. Зубры ў белым халаце й масках, па якіх было лёгка было пазнаць Лукашэнку, гучна заклікалі адпачывальнікаў прайсьці курс дыягностыкі, пазнаёміцца з медычным заключэньнем вядомага доктара-псыхіятара Шчыгельскага, паўдзельнічаць у псыхатэрапеўтычных сеансах, закадзіравацца ад беднасьці й няшчасьцяў, паслухаць супакойваючую музыку ў выкананьні зорак беларускай эстрады й палітыкі. Зубры адразу ж былі абкружаныя натоўпамі людзей, якія з задавальненьнем фатаграфаваліся з хлопцамі, што парадзіравалі Лукашэнку. У парку панавала амасфэра сьвята: прахожыя рознага ўзросту ўключаліся ў гульню, апраналі белыя халаты, прымервалі маскі з тварам Лукашэнкі, прыгалі ў мяхах навыперадкі, гулялі ў настольны хакей, які вядомы як любімы від спорту беларускага лідэра. Выбух сьмеху выклікалі некалькі зуброў, апранутых пад вядомых мультыплікацыйных герояў тэлепузікаў з апранутымі згаданымі маскамі. Сярод тых хто гуляў распаўсюджваўся спэцвыпуск "Нашай свабоды", прысьвечаны мазаічнай псыхапатыі Лукашэнкі й відэёкасэты з запісам дыягназу, пастаўленага Аляксандру Лукашэнку доктарам Шчыгельскім. Зубры сьпявалі гімн СССР і размахвалі чырвона-зялёным лукашэнкаўскім сьцягам. Апагеем сталі лыжныя гонкі па асфальце, калі двое зуброў, што сымбалізавалі Аляксандра Лукашэнку, прайшлі па парку на лыжах і ў масцы кінуліся ў Сьвіслач. Калі хлопцы пераплылі раку, адразу былі схопленыя супрацоўнікамі праваабарончых ворганаў, што чакалі іх на супрацьлеглым беразе. Такім чынам, людзі весяліліся ўсяго 15-20 хвілінаў. Пасьля міліцыя стала хапаць усіх без разбору. Гэтую брудную працу ў асноўным выконвалі людзі ў штацкім. У першую чаргу, вядома, хапалі арганізатараў атракцыёнаў. Хлопцаў і дзяўчат груба валаклі ў аўтобусы, накідваючыся на аднаго зубра камандаю па 5-6 чалавек. Тых хто супраціўляўся запіхвалі нагамі. Сілаю цягнулі ў аўтобусы і распаўсюджвальнікаў спэцвыпувыпуску "Нашай свабоды". Схапілі й двух састарэлых жанчын, іх таксама, нягледзячы на ўзрост, валок па зямлі АМАП і запіхваў у аўтобусы. У адным з аўтобусаў АМАПу аказаўся й журналіст радыё "Рацыя" В.Мухін, якога нягледзячы на пасьведчаньне журналіста, павезьлі разам з астатнімі затрыманымі РАУС Партызанскага раёну Менску. Усяго за ўдзел у акцыі "Канчатковы дыгназ" было затрымана больш за 35 чалавек. Трэць зь іх - непаўнагадовыя. Па словах прысутных на акцыі маёраў і падпалкоўнікаў міліцыі, затрыманым пагражае парушэньне артыкулу 167 ч.1 і ч.2 (парушэньне парадку арганізацыі й правядзеньня сходаў, мітынгаў і вулічных шэсьцяў). Згодна апошняй інфармацыі, непаўнагадовых удзельнікаў акцыі па адным пачынаюць выпускаць. Тым, каму болей за 18, напэўна пагражае ўтрыманьне пад вартаю на 3 сутак.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|