 | ПАЛIТЫКА |  |

Доктар ЗУБР ставіць канчатковы дыягназ 11:02, 22/04/2001

Акцыя руху ЗУБР "Канчатковы дыягназ" прайшла 21 красавіка ў парку імя Горкага ў Менску. Падчас акцыі міліцыя арыштавала каля 35 актывістаў ЗУБРа, і тым ліку і непаўнагадовых. Затрыманьні суправаджаліся зьбіваньнем удзельнікаў мерапрыемства, які пасьля былі дастаўленыя ў месцы папярэдняга затрыманьня. Здымкі масавых затрыманьняў і фрагменты акцыі глядзіце ў разьдзеле "Фотахроніка". 
Улада падцьвердзіла канчатковы дыягназ А.Лукашэнкі 11:01, 22/04/2001

Акцыя ЗУБРа "Канчатковы дыягназ" учора скончылася масавымі арыштамі. Больш за тысячу менчукоў прыйшлі ў выходны адпачыць у парку імя Горкага і паўдзельнічаць ў жартаўлівых атракцыёнах доктара ЗУБРа. Але на людзей, што хацелі пагуляць быў кінуты АМАП, спэцназ і гарадзкая міліцыя. Больш за 35 чалавека на дадзены момант знаходзяцца ў РАУС Партызанскага раёну Менску. 
|  |
|