Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менску новая хваля рэпрэсыяў
11:03, 22/04/2001

Учора падчас акцыі ЗУБРа "Канчатковы дыягназ" было затрымана больш за 35 чалавек. Палова зь іх - непаўнагадовыя й журналісты - былі адпушчаныя толькі к тром гадзінаў ночы. Адну з вызваленых дзяўчын адразу забрала "хуткая дапамога" і паставіла дыягназ "лёгкае страсеньне мазгоў" - дзяўчыну зьбіў лейтынант міліцыі. Непаўнагадовыя выходзілі з сінякамі - АМАП зьбіваў іх адразу ў аўтобусах па дарозе ў РАУС. Цяжарную ўдзельніцу акцыі пратрымалі ў міліцыі больш за 7 гадзінаў і выпусьцілі толькі толькі тады, калі тая амаль губляла прытомнасьць. Яшчэ 16 чалавек былі пакінутыя на трое сутак у спэцпрыёмніку - разьмеркавальніку на Акрэсьціна.

Першымі адпусьцілі журналістаў. Адбылося гэтта каля 23.00, журналістаў радыё "Рацыя" Віктара Мухіна й Тацяну Емяльянаву, карэспандэнта газэты "Наша ніва" Тацяну Сьнітко адпусьцілі толькі праз 4 гадзіны пасьля затрыманьня з парушэньнем усталяванага законам парадку ўтрыманьня пад вартаю для разьбіральніцтва не больш чым на 2 гадзіны. Пазаштатных карэспандэнтаў "Нашай свабоды" Віталя Рымашэўскага адпусьцілі толькі ў 2 гадзіны ночы. Яшчэ адной пазаштатнай карэспандэнтцы Настасьсі Чэрнік уручылі позву ў суд на 25 красавіка за парушэньне артыкулу 167 КоАП ч.1 (парушэньне парадку арганізацыі й правядзеньня сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў і дэманстрацыяў).

Такія самыя позвы пасьля 5 гадінаў затрыманьня былі ўручаны яшчэ траім дзяўчынам - Кацярыне Шабан, Тацяне Кучко і Вользе Бурай. Да 2 гадзінаў начы была адпушчана пенсыянэрка Ірына Паўлючэнка, якой таксама ўручылі позву ў суд на 25 красавіка за парушэньне таго самага артыкулу 167.ч.1. Ейная сяброўка 65-гадовая пенсыянэрка Данілова, засталася ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на трое сутак.

Трэба адзначыць, што сярод 16 пакінутых на трое сутак у спэцпрыёмніку хопцаў - тры дзяўчыны (Ірына Тоўсьцік, Тацяна Марозава й Дар`я Раткевіч) і хворы на парок сэрца Яўген Афнагель.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: