Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Дыягназ падцьвердзіўся: асудзілі 25 зубраў
11:15, 25/04/2001

Суды над 25 удзельнікамі акцыі ЗУБРа "Канчатковы дыягназ" прайшлі сёньня ў Менску. 16 чалавек прыехалі ў суд Партызанскага раёну Менску адразу са спэцпрыёмніку-разьмеркавальніка, куды яны былі пасаджаныя на трое сутак пасьля затрыманьня 21 красавіка ў парку імя Горкага. Зпакутаваных і без таго за гэтыя тры дні хлопцаў міліцыя яшчэ каля трох гадзінаў трымала ў аўтазаку ля будынку суда. Нягледзячы на тое, што ў машыне было цесна й душна, хлопцы ў знак пратэсту топалі нагамі і гучна сьпявалі "Мы партызаны, лясныя браты!"

 ПАЛIТЫКА 

"Чарнобыльскі шлях - 2001" прамая трансляцыя ў інтэрнэт на сайце Хартыі`97
11:14, 25/04/2001

"Чарнобыльскі шлях-2001" адбудзецца ў Менску 26 красавіка. Арганізатар акцыі, аргкамітэт "Чарнобыльскага шляху-2001", плянуе сабраць удзельнікаў акцыі ў 17.00 на плошчы Волі, дзе напрацягу гадзіны павінен прайсьці малебен у памяць ахвяраў чарнобыльскай катастрофы. Пасьля гэтага, плянуецца шэсьце па вуліцы Леніна, праспэкту Скарыны да плошчы Незалежнасьці, дзе ўдзельнікі акцыі плянуюць перадаць у Дом ураду петыцыю аб праблемах, выкліканых аварыяй на Чарнобыльскай АЭС.

Беларусь можа страціць членства ў ЭБРР з-за адсутнасьці рэформаў у эканоміцы
11:13, 25/04/2001, Фінмаркет

Беларусь можа страціць членства ў Эўрапэйскім банку рэканструкцыі й разьвіцьця, калі ўлады рэспублікі не пачнуць да канца года праводзіць дэмакратычныя рэформы. Пра гэта заявіў у інтэрвію "Радыё Свабода" прэзыдэнт ЭБРР Жан Лемьер. Па словах Лемьера, на мінулым тыдні ён накіраваў ліст Аляксандру Лукашэнку, у якім выказаў закляпочанасьць адносна адсутнасьці дэмакратычных і рынкавых рэформаў у краіне. Эўрапэйскі банк рэканструкцыі й разьвіцьця разгледзіць сытуацыю ў Беларусі ў канцы года, пасьля восеньскіх прэзыдэнцкіх выбараў.

На сэсіі ПАСЭ будзе разглядацца сытуацыя ў Беларусі
11:12, 25/04/2001

Прадстаўнікі Беларусі накіраваліся ў Страсбург на веснавую сэсію Парляманцкай Асамблеі Рады Эўропы. У Cтрасбург паехалі як прадстаўнікі апазыцыі, так і прадстаўнікі афіцыйных уладаў. Вярхоўны Савет 13-га скліканьня прадстаўляе старшыня АГП, дэпутат Анатоль Лябедзька. На сэсію ПАРЭ накіраваўся і намесьнік старшыні АГП Яраслаў Раманчук. Ня выключана, што менавіта прадстаўнікі апазыцыі будуць прыняты ў Страсбургу на высокім узроўні. Там заплянаваны шэраг сустрэчаў, паведамляе радыё "Рацыя".

КДБ і ФСБ паедуць у кіргізскі Ош абараняць "саюзную"дзяржаву
11:11, 25/04/2001

У хуткім часе ў кіргізскім горадзе Ош адбудуцца сумесныя камандна-штабныя навучаньні КДБ Беларусі й ФСБ Расеі. Як паведаміў намесьнік старшыні камандна-штабных навучаньняў КДБ Беларусі Валянцін Нікіцін, "навучаньні адбудуцца ў рамках антытэрарыстычнай праграмы Камітэту па пытаньнях бясьпекі Саюзнай дзяржавы". Па словах В.Нікіціна, "падчас навучаньняў будуць адпрацоўвацца пытаньні барацьбы зь міжнародным тэрарызмам й эстрэмізмам". Намесьнік главы КДБ Беларусі Валянцін Нікіцін таксама паведаміў, што "на днях група беларускіх чэкістаў выязджае ў Маскву, адкуль разам з супрацоўнікамі ФСБ Расеі на адным самалёце паляціць у Кіргізію". На думку В.Нікіціна, правядзеньне надыходзячых сумесных навучаньняў сьведчыць "пра высокі ўзровень міждзяржаўнага супрацоўніцтва спэцслужбаў Беларусі й Расеі", перадае "Маяк" са спасылкаю на "Інтэрфакс".

На трасе газапроваду Гомля-Менск адбыўся моцны выбух
11:10, 25/04/2001

Моцны выбух адбыўся 23 красавіка ў 6 гадзінаў 30 хвілінаў на трасе газапроваду Гомля-Менск у 2 км ад вёскі Рудзенка Жлобінскага раёну. Пацярпелых няма. Як паведамілі БЕЛТА ў МНС, прычынаю выбуху, па папярэдніх дадзеных, стаў прарыў падземнага газапроваду на глыбіні больш за11 метраў. У выніку было пашкоджана больш 200 метраў газапроваду, на месцы выбуху ўзьнікла варонка дыямэтрам 40 метраў, глыбінёй да 5 метраў.

Галоўнакамандуючы ВПС Расеі абмяркуе ў Менску пытаньні ўмацаваньня паветраных межаў СНД
11:09, 25/04/2001

Галоўнакамандуючы ВПС Расеі генэрал арміі Анатоль Карнукоў на чале групы генэралаў і афіцэраў у сераду выляцеў у Менск з двухдзённым рабочым візытам. Як паведаміў "Інтэрфаксу" намесьнік галоўнакамандуючага генэрал-лейтынант Юры Бондараў, ваенная дэлегацыя абмяркуе ў Беларусі станы й перспектывы далейшага разьвіцьця ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва дзьвюх краінаў у галіне ВПС і СПА. На перамовах у Менску таксама бдуць разгледжаныя пытаньні эксплуатацыі, мадэрнізацыі й рамонту авіяцыйнай тэхнікі, іншыя пытаньні, накіраваныя на ўзмацненьне паветраных межаў краінаў СНД, адзначыў генэрал.

На Філіпінах арыштаваны былы прэзыдэнт краіны Эстрада
11:08, 25/04/2001

Былы прэзыдэнт Філіпінаў Джозэф Эстрада арыштаваны ў сераду ў сваёй рэзыдэнцыі ў сталіцы краіны горадзе Маніле. Ён абвінавачваецца ў прысваеньні дзяржаўных фінансавых сродкаў. У адпаведнасьці з адным з законаў, экс-дыктатару пагражае сьмяротнае пакараньне, паведамляе "Інтэрфакс".

Прадстаўнік АБСЭ па пытаньнях прэсы тэрмінова адмяніў візыт у Беларусь
11:07, 25/04/2001

Фрэймунт Дувэ, прадстаўнік АБСЭ па свабодзе СМІ вырашыў адмяніць свой візыт у Беларусь, раней заплянаваны на 25 красавіка 2001 года. Ён заявіў, што не можа мірыцца з грубым умяшальніцтвам краіны - члена АБСЭ ў суверынітэт арганізацыі.

Улады хаваюць сьляды злачынства: суд над выкрадальнікамі Завацкага адбудзецца ўжо у траўне
11:06, 25/04/2001

Суд над выкрадальнікамі аператара ГРТ Зьміцера Завацкага можа адбыцца ўжо напрыканцы траўня. Як заявіў расейскай газэце "Время новостей" прэсавы сакратар пракуратуры Беларусі Аляксей Таранаў, справа "знаходзіцца на стадыі завяршэньня і напачатку траўня будуць абнародаваны афіцыйныя вынікі сьледзтва".

Лукашенко и Цзян Цземинь осуждают ПРО США и собираются торговать оружием
11:05, 25/04/2001

"Создание США системы национальной противоракетной обороны окажет негативное воздействие на глобальную стратегическую стабильность, процесс международного контроля над вооружениями и на усилия по предотвращению распространения оружия массового уничтожения", - говорится в совместном заявлении, которое подписали в Пекине 23 апреля председатель КНР Цзян Цзэминь и Александр Лукашенко, находящийся в Китае с трехдневным визитом. Подписанты заявили также, что планы по развертыванию рядом государств ПРО ТВД в Азиатско-Тихоокеанском регионе "нанесут серьезный ущерб миру и стабильности в данном регионе". В совместном заявлении также подчеркивается, что Китай "решительно выступает против вовлечения Тайваня в создание ПРО ТВД в любой форме", а белорусская сторона поддерживает "принципиальную позицию КНР Пекин в этом вопросе". При этом оба лидера жаловались, их несправедливо обвиняют в нарушении прав человека.

В Беларуси уже десять претендентов на пост президента
11:04, 25/04/2001

"На сегодняшний день о своем намерении баллотироваться на пост президента Беларуси заявили десять граждан", - заявила в понедельник в интервью "Интерфаксу" председатель центральной избирательной комиссии этой страны Лидия Ермошина.

Последствия взрыва в Чернобыле будут сказывать на людях еще 10 лет
11:03, 25/04/2001

"В результате всех проведенных исследований мы, среди прочего, выяснили, что последствия чернобыльской аварии продолжаются сказываться, особенно на ликвидаторах ее последствий и на их детях. Вообще же медикам рекомендовано тщательнее следить за пострадавшими от радиации людьми. Последствия аварии будут сказываться на людях еще где-то лет десять", - заявила Ольга Бобылева, заместитель министра здравоохранения Украины. Министерство здравоохранения Украины обнародовало статистику, согласно которой в республике в результате аварии на Чернобыльской атомной электростанции почти 80 тысяч человек стали инвалидами, сообщает ИТАР-ТАСС.

Половина белорусских торговых предприятий - убыточны
11:02, 25/04/2001

Количество убыточных предприятий торговой отрасли Беларуси достигло в первом квартале 2001 года 45 процентов. Уровень рентабельности в оптовой торговле снизился с 0,13 проц. в 2000 г. до 0,08 проц. в 2001 г. Снижение рентабельности характерно для оптовых организаций всех регионов. Ее отрицательный уровень - у оптовых предприятий Брестской, Витебской и Могилевской областей. Самое худшее финансовое состояние оптовых баз - в Витебске. Здесь уровень издержек обращения на 3 процента превышает валовые доходы, в результате рентабельность составляет минус 3,5 процента.

Размер уставных фондов белорусских банков снижается
11:01, 25/04/2001, АФН

Размер уставных фондов белорусских банков вырос за первый квартал на 5,9 процента до 222 миллиардов рублей, однако, в реальном выражении он сократился на 6,4 процента. Об этом на пресс-конференции заявил председатель правления Национального банка Беларуси Петр Прокопович.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: