Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады хаваюць сьляды злачынства: суд над выкрадальнікамі Завацкага адбудзецца ўжо у траўне
11:06, 25/04/2001

Суд над выкрадальнікамі аператара ГРТ Зьміцера Завацкага можа адбыцца ўжо напрыканцы траўня. Як заявіў расейскай газэце "Время новостей" прэсавы сакратар пракуратуры Беларусі Аляксей Таранаў, справа "знаходзіцца на стадыі завяршэньня і напачатку траўня будуць абнародаваны афіцыйныя вынікі сьледзтва".

Зьнікненьне ў жніўні мінулага года Зьміцера Завацкага, вядомага журналіста, а ў мінулым - асабістага аператара прэзыдэнта Лукашэнкі, выклікала гучны рэзананс і ў Менску, і ў Маскве. У злачынстве адразу пачалі бачыць палітычны характар. Аператар быў выкрадзены па дарозе ў аэрапорт Менск-2, куды накіроўваўся, каб сустрэць свайго калегу, аглядальніка ГРТ Паўла Шарамета, разам зь якім у 1997 годзе правёў некаторы час у беларускай турме па абвінавачваньню ў незаконным пераходзе мяжы. Праз некалькі месяцаў пасьля выкраданьня Завацкага па падазрэньні ў дачыненьні да злачынства быў затрыманы былы супрацоўнік спэцпадразьдзяленьня па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" Валеры Ігнатовіч.

Зволены са спэцслужбы ў сувязі з атрыманай траўмаю, Ігнатовіч заняў кіруючую пасаду ў беларускім адзьдзяленьні РНА. Зь ягоным імя зьвязваюць забойства ўлетку мінулага года лідэра мясцовага РНА Глеба Самойлава. У выкраданьні Завацкага абвінавачваюцца таксама Аляксей Гуз, Сяргей Саушкін і Максім Малік. Апошні на момант арышту быў афіцэрам "Алмазу". Менавіта гэтая чацьвёрка, як мяркуецца, сядзе ў траўні на лаву падсудных. Абвінавачваньні Ігнатовіча, Гуза, Маліка й Саушкіна ў кіднепінгу падцьвярджаецца сьведчаньнямі суседзяў Завацкага і сьведкаў у аэрапорце.

Па вэрсыі сьледзтва, выкраданьне Завацкага зьвязана зь ягонай прафэсыйнай дзейнасьцю. Працуючы ў Чачні, ён атрымаў відыёсьведчаньне таго, што Ігнатовіч змагаўся супраць расейскіх войскаў. Па вяртаньні з Чачні, Завацкі, не называючы імя Ігнатовіча, распавёў пра гэта ў інтэрвію адной зь беларускіх газэтаў. Праз боязь выкрыцьця, Ігнатовіч вырашыў пазбавіцца ад сьведкі.

Пра лёс выкрадзенага аператара пракуратура нічога не паведамляе. Невядома, ці жывы Зьміцер і, калі жывы, дзе ён знаходзіцца. Па адной з вэрсыяў, яго вывезьлі ў Чачню, па іншай - ён забіты дзесьці на трасе Масква - Менск. Некалькі дзён таму адбылася чарговая ўцечка з праваахоўчых ворганаў (папярэдняя здарылася ў лістападзе мінулага года, калі ўпершыню стала вядома інфармацыя пра Ігнатовіча і ўціск, які нібыта аказваўся на сьледчых; хутка пасьля гэтага прэзыдэнт замяніў практычна ўсіх сілавых кіраўнікоў).

У адпаведнасьці з новай інфармацыяй, асобы, якія абвінавачваюцца ў выкраданьні Завацкага маюць дачыненьне і да іншых гучных зьнікненьняў - дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня і аднаго зь лідэраў апазыцыі Віктара Ганчара, былога міністра ўнутраных справаў Юры Захаранкі й бізнэсмэна Анатоля Красоўскага.

Тыя самыя інфармаваныя крыніцы паведамілі, што з боку высокіх службовых асобаў йдзе ціск на сьледзтва: сльдчых прысьпешваюць і патрабуюць як мага хутчэй перадаць справы Ігнатовіча і ягоных падзельнікаў у суд.

Чакаюць хуткага суда й самі злачынцы - яны ўпэўненыя, што іх апраўдаюць.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: