Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прадстаўнік АБСЭ па пытаньнях прэсы тэрмінова адмяніў візыт у Беларусь 11:07, 25/04/2001
Фрэймунт Дувэ, прадстаўнік АБСЭ па свабодзе СМІ вырашыў адмяніць свой візыт у Беларусь, раней заплянаваны на 25 красавіка 2001 года. Ён заявіў, што не можа мірыцца з грубым умяшальніцтвам краіны - члена АБСЭ ў суверынітэт арганізацыі.
Спадар Дувэ шкадуе, што ўрад Беларусі, які афіцыйна запрасіў яго зь візытам, адмовіў у выдачы ўязной візы ягонаму старэйшаму дарадцы, якая мусіла суправаджаць яго падчас паездкі. Візыт быў заплянаваны некалькі месяцаў таму КНГ АБСЭ ў Беларусі. Дувэ павінен быў правесьці шэраг сустрэчаў зь незалежнымі й дзяржаўнымі журналістамі, СМІ, няўрадавымі арганізацыямі й афіцыйнымі асобамі Беларусі. Як паведамляе расейскае выданьне "КМ-новости", дарадцу сп.Дувэ завуць Даяна Максей.
Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў Фрэймут Дувэ асабліва закляпочаны сытуацыяй са свабодай СМІ на Беларусі і ў сувязі з гэтым лічыў свой візыт у Беларусь для атрыманьня інфармацыі з першых вуснаў вельмі важным.
Сп.Дувэ ўпэўнены, што ніякая дзяржава-член АБСЭ не мае права дыктаваць свае ўмовы прадстаўнікам арганізацыі.
Такім чынам, сп.Дувэ, калі правёў кансультацыі з КНГ, вырашыў запрасіць у хуткім часе групу незалежных прадстаўнікоў беларускіх СМІ на венскую сустрэчу па свабодзе СМІ для абмену меркаваньнямі паміж краінамі-удзельнікамі і эўрапейскімі журналістамі.
Афіцыйны Менск пакуль ніяк не пракамэнтаваў гэты інцыдэнт. Візыт Дувэ павінен быў адбыцца месяц таму, аднак беларускія ўлады угаварылі ўпаўнаважанага АБСЭ перанесьці паездку, і вось зараз яны самі правакуюць яго не прыязджаць у нашую краіну.