Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На трасе газапроваду Гомля-Менск адбыўся моцны выбух 11:10, 25/04/2001
Моцны выбух адбыўся 23 красавіка ў 6 гадзінаў 30 хвілінаў на трасе газапроваду Гомля-Менск у 2 км ад вёскі Рудзенка Жлобінскага раёну. Пацярпелых няма. Як паведамілі БЕЛТА ў МНС, прычынаю выбуху, па папярэдніх дадзеных, стаў прарыў падземнага газапроваду на глыбіні больш за11 метраў. У выніку было пашкоджана больш 200 метраў газапроваду, на месцы выбуху ўзьнікла варонка дыямэтрам 40 метраў, глыбінёй да 5 метраў.
У 6 гадзінаў 45 хвілінаў аварыйная брыгада Жлобінскай газаразьмеркавальнай станцыі адключыла пашкоджаны ўчастак ад падачы газы. У 6 гадзінаў 54 хвіліны на месцы аварыі пачалі працу падразьдзяленьні МНС і аварыйная брыгада "Белтрансгазу".
Зараз на месцы аварыі праводзяцца працы па ўзнаўленьні падачы газы й ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сытуацыі. Пачала работу спэцыяльная камісія па вывучэньні прычынаў аварыі, у якую ўвайшлі прадстаўнікі Рэспубліканскай пракуратуры, МНС, МУС.