Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
КДБ і ФСБ паедуць у кіргізскі Ош абараняць "саюзную"дзяржаву 11:11, 25/04/2001
У хуткім часе ў кіргізскім горадзе Ош адбудуцца сумесныя камандна-штабныя навучаньні КДБ Беларусі й ФСБ Расеі. Як паведаміў намесьнік старшыні камандна-штабных навучаньняў КДБ Беларусі Валянцін Нікіцін, "навучаньні адбудуцца ў рамках антытэрарыстычнай праграмы Камітэту па пытаньнях бясьпекі Саюзнай дзяржавы". Па словах В.Нікіціна, "падчас навучаньняў будуць адпрацоўвацца пытаньні барацьбы зь міжнародным тэрарызмам й эстрэмізмам". Намесьнік главы КДБ Беларусі Валянцін Нікіцін таксама паведаміў, што "на днях група беларускіх чэкістаў выязджае ў Маскву, адкуль разам з супрацоўнікамі ФСБ Расеі на адным самалёце паляціць у Кіргізію". На думку В.Нікіціна, правядзеньне надыходзячых сумесных навучаньняў сьведчыць "пра высокі ўзровень міждзяржаўнага супрацоўніцтва спэцслужбаў Беларусі й Расеі", перадае "Маяк" са спасылкаю на "Інтэрфакс".