Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



"Чарнобыльскі шлях - 2001" прамая трансляцыя ў інтэрнэт на сайце Хартыі`97
11:14, 25/04/2001

"Чарнобыльскі шлях-2001" адбудзецца ў Менску 26 красавіка. Арганізатар акцыі, аргкамітэт "Чарнобыльскага шляху-2001", плянуе сабраць удзельнікаў акцыі ў 17.00 на плошчы Волі, дзе напрацягу гадзіны павінен прайсьці малебен у памяць ахвяраў чарнобыльскай катастрофы. Пасьля гэтага, плянуецца шэсьце па вуліцы Леніна, праспэкту Скарыны да плошчы Незалежнасьці, дзе ўдзельнікі акцыі плянуюць перадаць у Дом ураду петыцыю аб праблемах, выкліканых аварыяй на Чарнобыльскай АЭС.

Першапачаткова члены аргкамітэту мерапрыемства былі настроеныя не падаваць заяўкі. Аднак на паседжаньні Каардынацыйнай рады дэмакратычных сілаў, што адбылася 10 красавіка, было вырашана падаць заяўку з просьбаю дазволіць 26 красавіка з 17.00 да 19.00 правядзеньне ў Менску шэрагу мерапрыемстваў. Менгарвыканакам дазволіў акцыю, але як заўсёды, на ўскрайку горада, на плошчы Бангалор. Арганізатары катэгарычна адмовілі йсьці на задворкі горада і праводзіць мітынг у парку Дружбы народаў, прызначыўшы месца збору ў першапачаткова заплянаваным месцы - на плошчы Волі.

У гэты дзень у Менску пройдзе не адна акцыя, прымеркаваная да гадавіны чарнобыльскай катастрофы. Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ мае намер правесьці асабістае мерапрыемтсва ў 17.30 на плошчы Незалежнасьці.

26 красавіка, пачынаючы з 16 гадзінаў па менскім часе, прэсавы цэнтар Хартыі пачне асьвятляць ход жалобных мерапрыемстваў, якія адбудуцца на менскіх вуліцах. Заставайцеся з намі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: