Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дыягназ падцьвердзіўся: асудзілі 25 зубраў
11:15, 25/04/2001

Суды над 25 удзельнікамі акцыі ЗУБРа "Канчатковы дыягназ" прайшлі сёньня ў Менску. 16 чалавек прыехалі ў суд Партызанскага раёну Менску адразу са спэцпрыёмніку-разьмеркавальніка, куды яны былі пасаджаныя на трое сутак пасьля затрыманьня 21 красавіка ў парку імя Горкага. Зпакутаваных і без таго за гэтыя тры дні хлопцаў міліцыя яшчэ каля трох гадзінаў трымала ў аўтазаку ля будынку суда. Нягледзячы на тое, што ў машыне было цесна й душна, хлопцы ў знак пратэсту топалі нагамі і гучна сьпявалі "Мы партызаны, лясныя браты!"

Усе затрыманыя 21 красавіка людзі абвінавачваліся ў парушэньні артыкулу 167 ч.1 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі й правядзеньня сходаў). 14 зубраў, якія прыехалі ў залю суда з Акрэсьціна, былі прыгавораныя да трох сутак арышту, але паколькі трое сутак яны ўжо адседзелі ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку, то былі вызваленыя. Суды над астатнімі двума зубрамі перанесеныя: над Яўгенам Афнагелем i Анатолем Жэрбiным на 7 траўня, над Сяргеям П`яных на 3 траўня.

Арцюшкевіч Дзяніс і Сяляўка Антон, што скокнулі падчас акцыі на лыжах у Сьвіслач, былі прыгавораныя да штрафу ў памеры 20 мінімальных зарплатаў кожнаму (85 даляраў ЗША).

Затрыманыя ў той дзень дзяўчыны (Вольга Бурая, Тацяна кучко, Настасься Чэрнік і Кацярына Шабан) атрымалі папярэджаньне. Ірына Тоўсьцік і Дар`я Раткевіч былі таксама прыгавораныя да трох сутак арышту з улікам тых сутак, што яны адседзілі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: