Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нашая веласіпедыстка можа зьехаць зь Беларусі
11:01, 26/04/2001

Менск, 20 красавіка. 26-гадовая беларуская веласіпедыстка Наталя Маркаўнічэнка, якая стала ў 2000 годзе двухразовай чэмпіёнкай сьвету на велатрэку, можа ўзяць расейскае грамадзянства ў выпадку невыкананьня Міністэрствам спорту і турызму Беларусі ейных умоваў.

"Размова йдзе аб элементарных умовах -- інвентары і форме, -- сказала Маркаўнічэнка. -- Я дагэтуль езжу на чужым веласіпедзе (ягоны кошт складае 4 тысячы даляраў ЗША) і не маю формы (300-400 даляраў ЗША за камплект). Не вырашана пытаньне з кватэрай. Ды й заслугі мае, я лічу, не былі дастойна ацэнены. Афіцыйная прэмія была атрымана, але яна сьмешная".

На думку спартсмэнкі, у Беларусі веласпорт "загнівае". У краіне дагэтуль няма свайго велатрэку, і яна змушана трэніравацца ў Маскве. Зь лютага 2000 года яе трэніруе вядомы расейскі спэцыяліст Станіслаў Салаўёў. Менавіта ён, разумеючы ўмовы, у якіх знаходзіцца спартсмэнка, прапанаваў ёй падумаць аб зьмене грамадзянства.

"Я гатова пачакаць, але хочацца, каб абяцаньні ператвараліся ў рэальнасьць. Пытаньне аб зьмене грамадзянства пакуль вісіць у паветры. У траўні ў мяне першыя спаборніцтвы. Спадзяюся, што праблемы хаця б з веласіпедам і формай да гэтага часу будуць вырашаны. Я б хацела выступаць за Беларусь. Я тут вырасла", -- сказала Маркаўнічэнка.

Па словах генэральнага сакратара Беларускай веласіпэднай федэрацыі Ўладзімера Камінскага, Расея вельмі зацікаўлена ў беларускай спартсмэнцы. Напрыклад, мэр Масквы Юры Лужкоў ўжо ўнёс яе ў сьпісы кандыдатаў на атрыманьне жыльля ў расейскай сталіцы.

Неабходна зазначыць, што некалькі месяцаў таму з-за бюракратычных затрымак у арганізацыі трэніровачнага працэсу аб магчымасьці зьмены беларускага грамадзянства на нямецкае заявіла двухразовая алімпійская чэмпіёнка па акадэмічнаму веславаньню Кацярына Карстэн. Аднак спартыўныя чыноўнікі пайшлі насустрач спартсмэнцы, і пытаньне аб зьмене грамадзянства было зьнятае.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: