Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Інфармацыя аб арышце заходняга шпіёна можа быць "вуткай"
11:04, 26/04/2001

Інфармацыя аб затрыманьні 18 красавіка ў Менску замежнага грамадзяніна з доказамі злачынства пры атрыманьні сакрэтных дакумэнтаў можа быць выдумкай, заявіў БелаПАН 23 красавіка акрэдытаваны ў Беларусі заходні дыплямат, які пажадаў захаваць ананімнасьць.

Аб гэтым затрыманьнi 19 красавіка паведамiў Цэнтр інфармацыі й грамадзкіх сувязяў КДБ Беларусі, сьцьвярджаючы, што замежнік займаўся вярбоўкай беларускіх грамадзянаў і зборам разведвальнай інфармацыі. Затрыманы, чыё грамадзянства спэцслужбы не назвалі, бо "не імкнуцца ўскладніць адносіны Беларусі з гэтай краінай", быў нібыта зьмешчаны ў сьледчы ізалятар КДБ.

Аднак, паводле словаў дыплямата, ягоная амбасада кантактавала зь іншымі замежнымі амбасадамі ў Беларусі, і ніводнае зь іх не мела інфармацыі аб затрыманьні сваіх грамадзянаў. Тое ж самае паведамілі БелаПАН з шэрагу іншых інфармаваных крыніцаў. Яны дапускаюць, што нейкая з амбасадаў утойвае інфармацыю аб затрыманьні свайго грамадзяніна, ці тое, што быў затрыманы грамадзянін краіны, якая не мае амбасады ў Менску. "У той жа час я не зьдзіўлюся, калі гэта выдумка беларускіх уладаў," -- заявіў заходні дыплямат.

Паводле словаў прастаўніка аднаго з заходніх дабрачынных фондаў, які працаваў у Беларусі, такая выдумка можа выкарыстоўвацца ўладамі, каб нагнятаць падазронасьць да замежнікаў у беларускім грамадзтве напярэдадні сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: