Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Андрэй Клімаў: "Акцыя застрашэньня супраць меня ня ўдалася"
11:13, 27/04/2001

Андрэй Клімаў вось ужо чацьвёрты год застаецца ў сьпісе беларускіх палітвязьняў, што знаходзяцца ў турме.За гэты час Андрэй змог пабачыць сваю жонку й траіх дзяцей усяго толькі некалькі разоў - Камітэт выкананьня пакараньняў пры МУС РБ не даваў дазволу на сустрэчы. Прыкладна паўгады дабіваліся зь ім сустрэчы й журналісты. Нарэшце карэспандэнт "БДГ" Сяргей Сацук атрымаў дазвол. Зрэшты, без абмежаваньняў усё роўна не абыйшлося. Адміністрацыя УЖ-15/1 забараніла яму не толькі фотаз`ёмку, але й аўдыёзапіс. Чытайце ўрывак інтэрвію з Андрэем Клімавым.

 ПАЛIТЫКА 

Лукашэнка спыняе фінансаваць адсяленьне людзей з чарнобыльскай зоны
11:12, 27/04/2001

У сваім выступе ў Гомлі на паседжаньні па праблемах мінімізацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, А.Лукашэнка, насуперак відавочным рэчам, заявіў, што "процесс переселения людей из чернобыльских районов в экологически чистые уже давно прекратился". Лукашэнка лічыць, што "отселенческие" праграмы мелі сэнс толькі ў першыя гады пасьля чарнобыльскай аварыі, і на дадзены момант узьвядзеньне жылых дамоў у экалягічна чыстых населеных пунктах для чарнобыльцаў безсэнсоўна.

Стыхійныя акцыі пратэсту будуць працягвацца
11:11, 27/04/2001

Рабочыя камвольнага камбінату маюць намер працягваць стыхійныя акцыі пратэсту супраць нізкіх заробкаў на наступным тыдні. Пакуль яны вырашылі вызваліць праезд па вуліцы Маякоўскага і працягнуць працу. Адміністрацыя камбінату ў памкненьнях сьцішыць раззлаваных рабочых, гатова выплаціць ім мінімальны спажывецкі кошык у памеры 37,6 тысячаў рублёў (29 даляраў ЗША) і напрацягу наступных некалькіх дзён выплаціць усю зарплату за сакавік. На сёньняшні дзень яна складае 50-60 тысячаў рублёў (34-35 даляраў), і патрабаваньні рабочых цалкам зразумелыя.

"Палатка" прапанавала правесьці прэзыдэнцкія выбары 2 верасьня
11:10, 27/04/2001

Прапанова правесьці выбары прэзыдэнта Беларусі 2 верасьня ўнесьлі сёньня ў савет "палаты прадстаўнікоў" дэпутаты так званай ніжняй палаты парляманту. Наколькі мэтазгодна прызначаць дату прэзыдэнцкіх выбараў на першыя дні верасьня павінна быць вырашана да 15траўня: усё залежыць ад рашэньня савету "палаткі", які й павінен рашыць уносіць гэтую прапанову на павестку дня парляманцкай сэсіі.

ВАЛЕРЫ ШЧУКІН ПРЫГАВОРАНЫ ДА 3 МЕСЯЦАЎ АРЫШТУ
11:09, 27/04/2001

Гарадзкi суд Менску сёньня адхіліў касацыйную скаргу актывіста апазыцыі, праваабаронцы й журналіста Валеры Шчукіна. Шчукін спрабаваў праз гэты падкантрольны Лукашэнку судовы ворган аспрэчыць рашэньне суда Цэнтральнага раёну Менску, што прыгаварыў Шчукіна да 3 месяцаў пазбаўленьня волі.

На вуліцах Менску бастуюць рабочыя камвольнага камбінату
11:08, 27/04/2001

Стыхійны мітынг рабочых Менскага камвольнага камбінату адбываецца на дадзены момант у Менску. Больш за 400 рабочых перакрылі рух па вуліцы Маякоўскага. Людзі патрабуюць своечасовай выплаты й павышэньня заробку. Абсалютная большасьць тых хто пратэстуе - жанчыны. На стыхійны мітынг прыехаў сам намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Ярохаў.

ЗША папярэджваюць АБСЭ аб пагаршэньні сытуацыі ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў
11:07, 27/04/2001

"Па меры набліжэньня даты прэзыдэнцкіх выбараў, Злучаныя Штаты выказваюць занепакенасьць тым фактам, што Беларусь адыходзіць усё далей ад выкананьня міжнародных патрабаваньняў па правядзеньню свабодных і справядлівых выбараў", -- гаворыцца ў заяве павераннага ў справах Джосія Розэнблата Пастаяннаму Савету АБСЭ ў Вене, 26 красавіка 2001.

Беларусы Амэрыкі падтрымалі "Чарнобыльскі шлях"
11:06, 27/04/2001

Беларуска -- Амэрыканскае Аб`яднаньне правяло 26 красавіка акцыю салідарнасьці з народам Беларусі, адзначыўшы 15-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Каля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбыўся пратэст супраць рэжыму Лукашэнкі. Некалькі дзесяткаў беларусаў пратэставалі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі і антылукашэнкаўскімі лёзунгамі. Рэзалюцыя акцыі была перададзена ў ААН.

Брусэль--Менск--"Чарнобыльскі Шлях"
11:05, 27/04/2001

Амбасада Беларусі ў Бельгіі падверглася 26 красавіка пікетаваньню з боку прадстаўнікоў Беларускага цэнтру ў Бельгіі. Беларусы, што атрымалі сховішча ў Брусэлі па палітычных матывах, выказалі сваю салідаранасьць зь беларусамі, што выйшлі ў гэты дзень на "Чарнобыльскі шлях" у Менску. Пікетчыкі пратэставалі супраць масавых парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі.

У Празе прайшла акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю
11:04, 27/04/2001

На Вацлаўскай плошчы чэскай сталіцы прадстаўнікі беларускай палітычнай эміграцыі у Чэхіі, якія падзяляюць чарнобыльскі боль, правялі 26 красавіка "Чарнобыльскі шлях", паведамляе радыё "Свабода". Каля двух дзясяткаў актыўных удзельнікаў імпрэзы зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, ужалобленымі чорнымі стужкамі і з плякатамі на чэскай і беларускай мовах сабраліся на самай папулярнай плошчы Чэхіі. Удзельнікі акцыі раздавалі мінакам улёткі, у якіх тлумачыўся сэнс акцыі і каротка апавядалася пра самую трагедыю і ейныя наступствы.

Да Лукашэнкі прыехаў Грызлоў
11:03, 27/04/2001

Міністар унутраных справаў Расеі Барыс Грызлоў прыязджае сёньня ў Беларусь, дзе ён мае намер сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам. Адначасова з сустрэчаю Грызлова й Лукашэнкі пройдзе чарговае паседжаньне Аб`яднаннай калегіі МУС "саюзнай" дзяржавы Расеі й Беларусі.

Адзіная сыстэма СПА абяцае быць праз два месяцы
11:02, 27/04/2001

"Адзіная рэгіянальная сыстэма СПА Расеі й Беларусі пачне функцыянаваць не пазьней за сярэдзіну чэрвеня", - заявіў галоўнакамандуючы ВПС РФ Анатоль Карнукоў, што знаходзіцца ў Менску з рабочым візытам. Па ягоных словах, кіраваць адзінай рэгіянальнай сыстэмаю СПА будзе камандуючы СПА Беларусі Валеры Касьценка. Фінансаваньне адзінай рэгіянальнай сыстэмы СПА будзе ажыцьцяўляцца з бюджэту адзінай рэгіянальнай групоўкі Расеі й Беларусі й Аб`яднанай сыстэмы СПА СНД.

Слабадану Мілошавічу павялічылі тэрмін турэмнага заключэньня
11:01, 27/04/2001, Лента.Ру

Былому прэзыдэнту Югаславіі Слабадану Мілошавічу працягнуты тэрмін турэмнага заключэньня яшчэ на два месяцы. Як перадае РІА "Новости", акружны суд Бялграду павялічыў знаходжаньне экс-прэзыдэнта ў турме ў сувязі з тым, што існуе "бясьпека ягонага бегства й магчымасьці ўплыву на сьведкаў".

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: реальные цены на стальные радиаторы Purmo в интернет-магазине ТермоЛэнд
Узнайте больше о Туркмении , история, культура, отдых
Костюм для эротического танца
Страшилки в стиле фентези