Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 2728 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Адзіная сыстэма СПА абяцае быць праз два месяцы
11:02, 27/04/2001

"Адзіная рэгіянальная сыстэма СПА Расеі й Беларусі пачне функцыянаваць не пазьней за сярэдзіну чэрвеня", - заявіў галоўнакамандуючы ВПС РФ Анатоль Карнукоў, што знаходзіцца ў Менску з рабочым візытам. Па ягоных словах, кіраваць адзінай рэгіянальнай сыстэмаю СПА будзе камандуючы СПА Беларусі Валеры Касьценка. Фінансаваньне адзінай рэгіянальнай сыстэмы СПА будзе ажыцьцяўляцца з бюджэту адзінай рэгіянальнай групоўкі Расеі й Беларусі й Аб`яднанай сыстэмы СПА СНД.

У склад кіраўніцтва аб`яднанай сыстэмы СПА ўвойдуць й расейскія спэцыялісты. Яны будуць знахдозіцца ў Менску й сумесна зь беларускімі калегамі кіраваць сіламі СПА Расеі й Беларусі. У склад гэтых сілаў увойдуць сродкі СПА Бальтыйскага флоту, шэрагу спалучэньняў Расеі й войскі СПА Беларусі ў поўным складзе.

Бакі таксама разгледзелі стан і перспэктывы разьвіцьця двухбаковага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ў сфэры эксплуатацыі й мадэрнізацыі авіяцыйнай тэхнікі, а таксма арганізацыі сумеснага дзяжурства сілаў і сродкаў СПА і ВПС.

Акрамя таго, абмяркоўваліся пытаньні ўдасканаленьня арганізацыі й правядзеньня сумесных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі войскаў СПА й ВПС Расеі й Беларусі.

Як заявіў журналістам Анатоль Карнукоў, у рамках Аб`яднанай сыстэмы СПА СНД плянуецца ў хуткім часе правесьці навучаньні й сумесныя стрэльбы ў раёне Каліненграду, пад Чытой і на палігоне Ашулук пад Астраханьню.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: